Сёння 20 ліпеня
Навіны

Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё "Свабода"

Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё

Барак Абама стаў першым прэзідэнтам ЗША, які выказаўся за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Сваю пазіцыю з гэтай нагоды ён выказаў у інтэрвію тэлекампаніі ABC. Паводле ягоных словаў, да такой думкі ён прыйшоў пасля доўгага абмеркавання гэтай тэмы з чальцамі сваёй адміністрацыі, сям’ёй і сябрамі.

Як беларускія палітыкі, грамадскія актывісты ставяцца да заяваў амерыканскага прэзідэнта? Адказваюць старшыня праваабарончага практа "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка, старшыня стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

​​Вось што журналістам радыё "Свабода" адказалі вядомыя ў краіне дзеячы.

Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё Старшыня праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка адзначыў, што цяперашні ўрад ЗША падтрымлівае раўнапраўе, у тым ліку і шлюбнае, і асуджае дыскрымінацыю ў адносінах да ЛГБТ. Спадар Андросенка прывёў прыклад: нядаўна па распараджэнні Гілары Клінтан абвешчаны вялікі праектны конкурс на выдзяленне грантаў для ЛГБТ-арганізацыяў усяго свету — больш за 3 мільёны даляраў закладзена на барацьбу з гамафобіяй:

«Я думаю, што ня толькі беларуская, але і ЛГБТ-супольнасць усяго свету ўдзячная ўраду ЗША за такую паслядоўную падтрымку. Але мае сябры ў ЗША, напрыклад, і актывісты ЛГБТ-руху наракаюць на тое, што падтрымка прэзідэнта і дзяржсакратара ЗША ёсць, але змены, у тым ліку і заканадаўчыя, не такія хуткія, як хочацца людзям. Напрыклад, ёсць заканадаўчы акт у ЗША аб абароне сям’і, які вызначае шлюб як толькі саюз паміж жанчынай і мужчынам. Гэты дакумент ужо колькі год абяцаюць адмяніць, але да гэтага часу ён не адменены».

Паводле амерыканскіх палітолагаў, заява Абамы пра легалізацыю аднаполых шлюбаў можа прыцягнуць моладзь, але расчаруе кансерватыўна настроеных ягоных прыхільнікаў. А вось верагодны супернік Абамы на маючых адбыцца сёлета прэзідэнцкіх выбарах рэспубліканец Міт Ромні выступае супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Сацыёлагі сьцьвярджаюць, што насельніцтва ЗША падзелена па гэтым пытаньні напалам.

​​Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё Старшыня стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі выказаў такое меркаванне:

«Мне бліжэйшая пазіцыя, безумоўна, канкурэнта Барака Абамы менавіта ў гэтым пытанні. Нашы бліжэйшыя партнёры — хрысціянскія дэмакраты Нямеччыны — нават у сваёй адноўленай фундаментальнай праграме сцвярджаюць, што шлюб ёсць саюзам паміж жанчынай і мужчынам выключна. І так яны ўспрымаюць трактоўку шлюбу, грунтуючыся на хрысціянскіх каштоўнасцях. Таму як хрысціянскі дэмакрат я лічу, што шлюб — гэта саюз паміж жанчынай і мужчынам. Выключна».

​​Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё На думку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, выказванне Абамы на карысць легалізацыі аднаполых шлюбаў — частка барацьбы за электаральныя сімпатыі ў Амерыцы. Што да Беларусі, спадар Лябедзька выказаў такое меркаванне:

«У Аб’яднанай грамадзянскай партыі і нават у кантэксце ўсёй краіны Беларусі такой праблемы няма і не існуе. Пра што сёння гаворыць Аб’яднаная грамадзянская партыя, і мы ведаем, што гэта хвалюе і грамадзянаў краіны, — гэта якой будзе прыватызацыя ў краіне, ці будзе рэальная мадэрнізацыя прадпрыемстваў, ці прыйдуць прамыя інвестыцыі, якой будзе пенсія і заробак. Вось гэта тое, што ёсць праблемнае для Беларусі. Можа, калі мы дацягнемся да стандартаў Амерыкі ў эканоміцы, тады, мажліва, гэтае пытаньне паўстане спачатку як дыскусійнае, а потым і як палітычнае».

У ЗША аднаполыя шлюбы дазволеныя ў шасці штатах, а таксама ў Фэдэральнай акрузе Калюмбія. У 30 штатах аднаполыя шлюбы забароненыя заканадаўча.

Паводле Радыё Свабода

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Каардынатар кампаніі "Справаводства па-беларуску!" Ігар Случак выступае за легалізацыю "партнёрстваў"

БелСат: "Фэйсбук" адкрывае беларускіх геяў і лесбіянак

Незвычайнае жаночае каханне ў Чэрвені

Парламент Дании узаконил однополые браки

Премьер-министр Хорватии рассказал о подготовке законопроекта, разрешающего однополые браки

Вестэрвеле назваў Беларусь "ганьбай для Еўропы". Гэта тычыцца і Украіны

Сторонник однополых браков Франсуа Олланд избран новым президентом Франции

Марціновіч на Еўрарадыё: Што ні скажы, будзеш або цемрашалам, або п****сам

В Петербурге первомайский демократический марш перерос в крупнейшую российскую демонстрацию в поддержку ЛГБТ (видео)

Игорь Драко: Ведьмы и геи Великой и Белой Руси

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Сергей Андросенко номинирован на получение нидерландской премии правозащитников "Тюльпан"

Беларусские флаги на гей-параде в Нью-Йорке (фото, видео)

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з "КіеўПрайда2012". Беларускі погляд

17 мая: Гамафобія - гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу (фота і відыё)

Лидер "ГейБеларуси" высказался по поводу гомофобных заявлений Лукашенко

Губернатор Мэриленда подписал закон об однополых браках

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

За гамафобаў у Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі галасуюць пераважнай большасцю

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte