Сёння 21 траўня
Навіны

Артур Фінькевіч выказаўся пра ЛГБТ-актывістаў на Чарнобыльскім Шляху

Артур Фінькевіч выказаўся пра ЛГБТ-актывістаў на Чарнобыльскім Шляху

Артур Фінькевіч — лідар і заснавальнік руху «Маладая Беларусь», адзін з колішніх лідараў «Маладога Фронту», былы палітвязень, які, у тым ліку, праславіўся у свой час гамафобнымі заявамі, за што трапіў быў у Чорны спіс ГейБеларусі.

Лічу, што арганізатары любога масавага мерапрыемства, якое называецца агульнаапазіцыйным (тобак не ўласнае мерапрыемства нейкай партыі, арганізацыі) не могуць забараняць камусьці, хто падзяляе мэты акцыі, прысутнічаць на ім, бо інакш атрымліваецца, што тая структура, што ў аргкамітэце прысутнічае, можа забараняць прысутнічаць той, якая ў яго не ўваходзіць. У дадзенай сітуацыі справа нават не ў ЛГБТ, бо камусьці, напрыклад, недаспадобы камуністы, але ж яны таксама маюць права прысутнічаць на мерапрыемстве і больш за тое, хтосьці з іх мог быць ахвярай аварыі на ЧАЭС”, - мяркуе Артур Фінькевіч.

Калі б нейкая адна арганізацыя ці структура праводзіла ўласнае мерапрыемства, тады сітуацыя была б іншай, бо яны могуць арыентавацца на людзей, умоўна кажужы, кансерватыўных поглядаў, яны маюць свае каштоўнасці, сваё бачанне мерапрыемства і інш. Вось тады яны ўжо могуць камусьці, хто не адпавядае “духу мерапрыемства” забараняць у ім прымаць удзел (і тут могуць быць ня толькі ЛГБТ, але і сацыял-дэмакраты, камуністы і іншыя, абсалютна любыя структуры).

Адным словам кожнаму можа хтосьці не падабацца, але агульнае ня ёсць уласным”, – падвёў выснову Артур Фінькевіч у сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

Гэта заява маладога грамадскага дзеяча моцна адрозніваецца ад, напрыклад, зробленай ім жа ў 2007 годзе: тады ён назваў гомасэксуалаў «вырадкамі» ў сваім інтэрвію Радыё «Свабодзе» і прапанаваў сяліць геяў у рэзервацыях.

Не ведам, што стала прычынай змены светапоглядаў сп. Фінькевіча, але праваабарончы праект “ГейБеларусь” вітае апошнюю заяву маладога палітыка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte