Сёння 29 сьнежня
Навіны

Аўтар "Небяспечных памінак" уцёк з семінара "Інфармацыйная стратэгія па ВІЧ/СНІД"

Аўтар

У Гомелі прайшоў семінар "Інфармацыйная стратэгія па ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь”, арганізаваны Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжу.

У семінары ўзялі ўдзел загадчыкі аддзелаў ідэалагічнай работы раённых адміністрацый і гарвыканкама горада Гомеля, журналісты мясцовых СМІ, прадстаўнікі шэрагу недзяржаўных арганізацый – па абароне правоў жанчын, БГА "Пазітыўны рух”, а таксама БелСеткі "АнтыСНІД”, РМГА "Встреча”, в.а загадчыка аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД ДУ "Гомельскі абласны Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” Алег Башураў. Вялі семінар прадстаўнік сакратарыяту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Кузеева і старшыня Экспертнага савета Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІД Сяргей Кручынін.

Асаблівымі запрошанымі на семінар былі загадчык аддзела газеты "Советский район” Аляксандр Яўсеенка, які стаў вядомы ўсім, хто мае дачыненне да тэмы прафілактыкі ВІЧ у Беларусі, а таксама займаецца дзейнасцю па абароне правоў ЛГБТ, пасля свайго скандальнага артыкула "Небяспечныя памінкі” ("Опасные поминки”) ў згаданай газеце, а таксама галоўны рэдактар гэтага выдання Святлана Каламіец.

Адкрываючы семінар прадстаўнік сакратарыяту БТЧК Вольга Кузеева прывяла шэраг вынікаў сацыялагічных даследаванняў сярод беларускай моладзі, з якіх стала відавочным, што нягледзячы на даволі напружаную інфармацыйную працу з гэтай аўдыторыяй, яе веды па пытаннях ВІЧ і бяспечных паводзінаў, досыць слабыя. Толькі каля 43% маладзёнаў далі ўсе правільныя адказы пра шляхі перадачы інфекцыі і правілы бяспечных паводзінаў. Пры гэтым больш за 85% маладых людзей не выкарыстоўваюць прэзерватывы падчас сэксу з такой банальнай прычыны, што давяраюць партнёру. У той жа час 80% рэспандэнтаў ніколі не праходзілі тэстаў на ВІЧ. І ўсяго крыху больш за палову маладога насельніцтва, што ўдзельнічалі ў даследаванні, талерантна ставяцца да ВІЧ-станоўчых людзей.

Досведам працы Рэспубліканскай моладзевай арганізацыі "Встреча” і "Гей Альянсу Беларусі”, а таксама "БелСеткі АнтыСНІД” па прафілактыцы распаўсюджвання ВІЧ сярод мэтавай аўдыторыі – мужчын, якія маюць сэкс з мужчынамі, падзяліўся старшыня Каардынацыйнага камітэта "БелСеткі АнтыСНІД” Алег Яромін. Ён у прыватнасці адзначыў даволі адчувальны плён дзейнасці згаданых арганізацый, які найбольш яскрава паказвае статыстыка. Нягледзячы на тое, што МСМ традыцыйна лічацца ў групе рызыкі па інфекаванню ВІЧ, у Беларусі адносная вага людзей, што заразіліся падчас гомасэксуальных кантактаў складае менш 1% агульнай колькасці ВІЧ-пазітыўных.

Інфармацыйную стратэгію па ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь прысутным прэзентаваў старшыня Экспертнага савета ІС, кіраўнік экспертнай групы, эксперт-распрацоўшчык ІС ў вобласці камунікацыйных тэхналогій Сяргей Кручынін. Ён падрабязна спыніўся на досведзе ранейшай працы ў гэтым накірунку як у нашай краіне, так і за мяжой. На багатым слайдавым матэрыяле ўсе прысутныя змаглі пабачыць тое, якія рэкамендацыі сёння маюцца да матэрыялаў, што скіраваныя на асвятленне пытанняў прафілактыкі распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі. Сяргей Вячаслававіч асабліва падкрэсліў, што гэта частка Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады. Пры гэтым спадар Кручынін адзначыў, што гэта ні ў якім разе не з’яўляецца цэнзурай, і кожны можа выкарыстоўваць стандарты, распрацаваныя ў Інфармацыйнай стратэгіі, як рэкамендацыйныя. Але, для матэрыялаў, скіраваных менавіта на прафілактыку распаўсюджвання ВІЧ, гэтыя патрабаванні абавязковыя, бо складзеныя з улікам цікавасцяў усіх зацікаўленых дзяржаўных структур, недзяржаўных арганізацый і сацыяльных груп, а таксама з захаванеем галоўнага медыцынскага тэрміну: "Не нашкодзь!”

Пасля выступу Сяргея Кручыніна пачаліся абмеркаванні падыходаў да прафілактычнай працы ў рэгіёнах. Тут найбольш закраналіся аспекты работы па спыненні распаўсюджвання інфекцыі ў малых населеных пунктах. Як адзначыў в.а. загадчыка аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД ДУ "Гомельскі абласны ЦГЭіГЭ” Алег Башураў, "ВІЧ пастэрэў і пайшоў на вёску”. І тут асноўныя пытанні, якія ўзнімалі прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі, ці варта ствараць на месцых падабенствы экспертных саветаў па захаванню дзяржаўнай інфармацыйнай стратэгіі, ці магчыма гэта ўвогуле, як падрыхтаваць дастатковую колькасць педагогаў, якія б маглі годна данесці адпаведеую інфармацыю да правінцыйнай моладзі.

Падчас гутаркі быў закрануты і скандальны артыкул "Небяспечныя памінкі”, у якім журналіст газеты "Советский район”, заснавальнікам якой выступае Адміністрацыя аднайменнага раёна Гомеля, Аляксандр Яўсеенка выказваў неразуменне таго, навошта аддаваць даніну намяці людзям, што памерлі ад СНІДу. Там жа ён дапускае шэраг абразлівых выказванняў да людзей, якія жывуць з ВІЧ, да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, называючы першых "носьбітамі парокаў”, а другіх "рознага роду вычварэнцамі”.

Нягледзячы на тое, што самі арганізатары семінара прасілі прадстаўнікоў найбольш закранутых абразлівымі выказваннямі аўтара артыкула супольнасцяў праяўляць максімум карэктрансці і не правакаваць канфліктаў (што дарэчы яны і рабілі, практычна не ўдзельнічаючы ў дыскусіі з нагоды артыкула), журналісту "Советского района” давялося адказваць на шэраг не зусім прыемных пытанняў адмыслоўцаў, шматгадовую карпатлівую працу якіх па выкараненні стыгмы адносна ВІЧ-станоўчых ды прадстаўнікоў груп рызыкі ён сваім паверхневым і эмацыянальным артыкулам паставіў на мяжу краху.

У прыватнасці, рэзкімі былі пытанні Алега Бахурава, які не мог зразумець дзялёжкі людзе паводле сэксуальнае арыентацыі і сацыяльнага становішча, які не ўяўляў, як можна ўвогуле падвергнуць сумневу неабходнасць правядзення інфармацыйных акцый па тэме прафілактыкі ВІЧ. Паказальным у гэтых стасунках выглядае частка дыскусіі, якая закранула нашумелы серыял "Вышэй за неба”, які ствараўся паводле замаўлення ПРААН.

Абмяркоўваючы сюжэтную лінію, якую Яўсеенка даведаўся са зробленай у парушэнне дамовы сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам версіі, і якая зараз актыўна распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках, журналіст дзяржаўнай газеты раз-пораз, пакуль яго не паправілі, ужываў выразы кшталту "хлопец паехаў у Крым, дзе заразіўся СНІДам” і падобныя. А, ўбачыўшы на адным са слайдаў выяву Пан Гі Муна, Яўсеенка ўголас запытаўся: "А гэта што яшчэ за вузкавокі?” Сваё негатыўнае стаўленне да мерапрыемства, за якое ён "зачапіўся” ў сваім артыкуле, а менавіта – акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу, што праводзілася ў Цэнтральным парку Гомеля, Яўсеенка патлумачыў тым, што там запускалі папяровых жураўлікаў, а гэта, маўляў, сімвал бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Таму, як дадала галоўны рэдактар "Советского района” Святлана Каламіец, арганізатары акцыі, а ў шэрагу іх выступала і мясцовая арганізацыя Чырвонага Крыжа, "здорава лапухнуліся” з абраным сімвалам акцыі. Прадстаўніцы сакратарыяту БТЧК Вользе Кузеевай давялося патлумачыць недасведчаным журналістам, што папяровы белы журавель быў сімвалам вылечвання самых розных хваробаў за шмат стагоддзяў да Хірасімскіх бамбардзіровак. На жаль, дужа эмацыянальны журналіст не падумаў наведаць акцыю каб даведацца пра гэта там, а пакапаўшыся ў інтэрнэце, напісаў свой адкрыта цынічны і варожы да вялікай колькасці людзе матэрыял.

Шчыра здзівіўся такому артыкулу старшыня Экспертнага савета Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДу Сяргей Кручынін, сказаўшы, што не чуў пра тое, што ў Гомелі выйшаў падобны матэрыял. Але ў той жа час, ён адзначыў, што не трэба ціснуць на журналіста, што не можа быць аніякай цэнзуры і ён мае права выказваць свае думкі. Задача ж адмыслоўцаў пераканаць і ўзброіць яго правільнымі ведамі.

Але… Як аказалася, такія веды Аляксандру Яўсеенку не надта патрэбныя. Адчуўшы, што сітуацыя накаляецца, ён паведаміў усім, што спяшаецца на дзень народзінаў нейкага свайго родзіча (хаця да заканчэння нават афіцыйнага працоўнага дня заставалася яшчэ некалькі гадзін) і, ветліва адкланяўшыся, пакінуў канферэнц-залу гатэлю "Замкавы”, дзе ладзілася мерапрыемства, кінуўшы на развітанне не зусім зразумелую фразу, што яго змогуць пераканаць толькі тады, калі патлумачаць, чаму шануюць памяць тых, хто памёр ад СНІДу, але не шануюць памяць тых, хто памёр ад раку.

Далейшыя тлумачэнні давала галоўны рэдактар газеты, якая змясціла скандальны артыкул. Святлана Каламіец паведаміла, што пасля выхаду матэрыяла на рэдакцыю абрынуўся шквал пісьмаў, тэлефанаванняў ды электронных зваротаў. Пры гэтым, яна асабліва падкрэсліла, што ад прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў журналісты атрымлівалі пагрозы, але нейкіх канкрэтных фактаў такіх пагроз Святлана Каламіец не назвала, як не паведаміла, ці звярталася рэдакцыя да праваахоўных органаў для правядзення праверак па фактах пагроз. Што ж тычыцца таго, што на старонках дзяржаўнай газеты з’явіўся матэрыял такога зместу, Каламіец сказала, што рубрыка "Зачапіла”, ў якой ён і быў надрукаваны – аўтарская калонка Аляксандра Яўсеенкі. І, маўляў, думкі, якія ён там выказвае – гэта яго асабістыя думкі і не з’яўляюцца пазіцыяй рэдакцыі.

Пасля заканчэння семінара, у кулуарах доўга не сціхалі спрэчкі і абмеркаванні. Хаця спрэчкамі іх наўрад ці можна назваць, бо практычна ўсе былі аднадушныя ў тым, што падобныя інфармацыйныя ўкіды здольныя разбурыць усялякую стратэгію і не прыносяць анічога акрамя азлобленасці і ўзаемнага непрымання.

Паводле LGBT.BY

Аўтар артыкулу: Андрэй Ка, LGBT.BY

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В ноябре 2015 программы профилактики ВИЧ и ИППП среди уязвимых групп могут остаться без финансирования

Олег Ерёмин: "Точка зрения большинства государственных чиновников местных исполкомов: наркоманы, проститутки и гомосексуалы - это отбросы общества"

Юлія Міцкевіч пра забарону публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013

Александр Куллинкович в "Советской Белоруссии" рассуждает о ненадобности гей-парадов

Сегодня стартует первая Европейская неделя тестирования на ВИЧ

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Распространение ВИЧ гомосексуальным путём в Беларуси: сигнал для тревоги есть

"После войны танцевальные пары "он+он" были обычным делом". Фото

В США смогли полностью вылечить ребенка от ВИЧ-инфекции

Часопіс "Афіша" распавеў 27 гісторый расійскіх гомасэксуалаў

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Лесбиянка Сурганова не смогла в Гомеле определиться со своим отношением к закону о запрете "пропаганды гомосексуализма"

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Инспектор, возмущенный видеосъемкой, назвал водителя гомосексуалом

У гомельскай краме чапаць тэхніку маюць права выключна гомасэксуалы

Гомельчане о геях и однополых браках

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Эмоциональное письмо 18-летней девушки из Гомеля

ГейБеларусь приглашает! 20-21 июня - Гомель, 22-24 июня - Могилёв

В Гомеле фотографии Ниагарского водопада признали аморальными

Дыктатура праваслаўя. У Магілёве і Гомелі на просьбу БПЦ адмяняюць рок-оперу

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte