|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Беларусь » 12 верасьня 2008 а 606 Беларусь будзе прадстаўленая на 24–ай Усясьветнай канфэрэнцыі Міжнароднай Асацыяцыі геяў і лесьбіянак у Вене![]() 24–я Усясьветная канфэрэнцыя Міжнароднай Асацыяцыі геяў і лесьбіянак адбудзецца ў Вене 3–6 лістапада 2008 года. У канфэрэнцыі прыме ўдзел больш 600 удзельнікаў з 60 краінаў сьвету. Беларусь на канфэрэнцыі прадставіць Беларуская ініцыятыва за сэксуальную й гендэрную роўнасць. Канфэрэнцыя атрымала шырокую падтрымку мэрыі Вены й федэральнага Ўраду Аўстрыі. Падчас канфэрэнцый адбудуцца прыёмы ў мэрыі горада, а таксама свой прыём для ўдзельнікаў канфэрэнцыі арганізуе Прэзыдэнт Федэральнага Парляменту. Аўстрыйская партыя зялёных прадставіць пераможца ўзнагароды GOVisible Award. 24–ая Канфэрэнцыя пройдзе пад патранажам Федэральнага Прэзыдэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнца Фішэра. Гэта першы ў гісторыі ILGA факт, калі галава дзяржавы бярэ на сябе такую ролю. У канфэрэнцыі прымуць удзел першы і трэці прэзыдэнты нацыянальнага парляменту, федэральны канцлер Альфрэд Гузенбаўэр; міністар замежных справў Урсула Пласьнік, міністар юстыцыі, Марыя Бергер, міністар па справах жанчынаў, Хейдрун Сілхаві; дэпутаты Дорыс Бурэс і Ўльрыку Лунацег, а таксама Майкал Хоўпл, мэр і губернатар Вены. ILGA — найбуйнейшая ў сьвеце арганізацыя геяў і лесьбіянак, чальцамі якой зьяўляюцца арганізацыі больш з 60 краінаў свету.
Паводле
Gay.by Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцы"Правый Альянс" сообщил, что не нападал на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012 Лідары "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у Форуме беларускіх недзяржаўных ініцыятываў у Варшаве Рада па правах чалавека ААН праінфармавана пра адмову ў рэгістрацыі "ГейБеларусі" Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста |