Сёння 1 жніўня
Навіны

Беларусь у Грынвудаўскай энцыклапедыі ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце

Беларусь у Грынвудаўскай энцыклапедыі ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце

Падзел прысвечананы Рэспубліцы Беларусь быў уключаны ў Грынвудаўскую энцыклапедыю ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце, якая выйшла на самым прыканцы 2009 года. У трох тамах змяшчаецца больш за 1300 старонак важнай і своечасовай інфармацыі. Гэта выданне мае намер прапанаваць самы сучасны міжнародны агляд ключавых пытанняў жыцця лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў па ўсім свеце. Увогуле энцыклапедыя апісвае сітуацыю з жыццём ЛГБТ-супольнасці ў 80 краінах свету. Артыкул пра Рэспубліку Беларусь быў напісаны Вячаславам Бортнікам, беларускім праваабаронцам і ЛГБТ-актывістам.

«Хоць гомасэксуальныя дзеянні больш не лічыцца злачынствам у Беларусі, а ўзрост згоды на гетэрасексуальныя і гомасексуальныя адносіны аднолькавы, ЛГБТ па-ранейшаму застаецца маргінальнай тэмай у грамадскім дыскурсе, ЛГБТ-асобы не адыгрываюць ніякай ролі ў нацыянальнай і/або мясцовай палітыцы. Гамафобія па-ранейшаму шырока распаўсюджана па ўсёй краіне, і выпадкі запалохвання і дыскрымінацыі адбываюцца рэгулярна. Многія беларусы лічаць гомасэксуальнасць хваробай, некаторыя разглядаюць яе як грэх, але мала хто лічыць законнай гомасэксуальную арыентацыю». – паведамляецца ў аглядзе пытанняў ЛГБТ у Беларусі.

«Прэзідэнт Лукашэнка і дэпутаты парламента часта робяць негатыўныя выказванні пра гомасэксуалаў, якое умацоўвае гомофобію ў грамадстве.

Гомасэксуальнасць не ўхваляецца ў беларускім грамадстве і асуджаецца Царквой. Беларускае грамадства кансерватыўнае па гэтым пытанні, гомасэксуалы, як правіла, падвяргаюцца сацыяльнай стыгматызацыі. Гей-жыццё ў Беларусі застаецца ў значнай ступені пад зямлёй, і толькі некалькі гомасэксуалаў адкрыта заяўляюць сваю сэксуальную арыентацыю.

СМІ, якія кантралююцца урадам, часта спробуюць ачарніць ўнутраную палітычную апазіцыю, звязваючы яе з гомасэксуальнасцю і гомасэксуаламі. Гэтая стратэгія таксама была выкарыстана супраць замежных дзяржаў, за некалькі год тры замежныя дыпламаты былі высланы з Беларусі па прэтэнзіям да гомасэксуальнасці. Гомасэксуальнасць часта разглядаецца ўрадам як заходні шлях развіцця.

Хаця Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь забараняе дыскрымінацыю, гэта забарона не распаўсюджваецца на дыскрымінацыю па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі. Беларускае заканадаўства не забяспечвае абарону ЛГБТ супраць дыскрымінацыі ў галіне занятасці, жылля, або ў сям'і. Хаця многія людзі жывуць разам па-за шлюбам, сямейнае партнёрства і сумеснае пражыванне не прызнаюцца урадам і ЛГБТ-пары не маюць якіх-небудзь правоў у параўнанні з гетэрасэксуальнымі парамі. Мужчынам-геям таксама часам не дазваляецца служыць ва ўзброеных сілах.

Хаця злачынствы на глебе нянавісці ў адносінах да гомасэксуалаў не з'яўляюцца рэдкасцю, гамафобія не прызнаная ў якасці асобнага матыву злачынства. ЛГБТ па-ранейшаму сутыкаюцца з пераследам і дыскрымінацыяй з боку насельніцтва ў цэлым, і не могуць разлічваць на абарону сваіх правоў міліцыяй, бо тыя часцяком адмаўляюцца абараняць правы ЛГБТ-грамадзян. Існуе доказ таго, што ЛГБТ з'яўляюцца аб'ектам гвалту, у 2001-2002, пяць прадстаўнікоў ЛГБТ былі падвергнутыя катаванням і забітыя ў Мінску. Іншыя краіны даюць прытулак для беларусаў, якія сцвярджалі, што падвяргаліся дыскрымінацыі па прычыне сэксуальнай арыентацыі.

Не існуе ніякага афіцыйнага прызнання ЛГБТ-арганізацый у Беларусі, хаця шматлікія групы працягваюць дзейнічаць без рэгістрацыі, што робіць іх незаконнымі. Гэтыя групы людзей сутыкаюцца з такімі цяжкасцямі, як ўзброеныя штурмы іх пасяджэнняў, з пагрозамі арышту іх чальцоў; ЛГБТ-асобы і групы таксама з'яўляюцца аб'ектам злачынстваў на глебе нянавісці. Нядаўнія змены ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь далі ўладам яшчэ больш магчымасцяў для спынення дзейнасці ЛГБТ-груп, як незаконныя спробы зганьбіць ці прынесці шкоду Беларусі.

Перспектывы 21-га стагоддзя

Беларускі ЛГБТ-рух з'яўляецца адным з самых маладых у Еўропе. Ён працуе ва ўмовах аднаго з самых рэпрэсіўных палітычных рэжымаў Еўропы, амаль у поўнай міжнароднай ізаляцыі, без грамадскай падтрымкі ўнутры краіны. Спробы кансалідацыі ЛГБТ-груп ў 2007 годзе прадаставілі жыццёва важную надзею на развіццё, рост развіваючагася руху ў інтарэсах беларускай ЛГБТ-супольнасці ў цэлым. Найбольш важным крокам у найбліжэйшай будучыні будзе грамадская кампанія па змяненні заканадаўства, што датычыцца адносін паміж НДА і дзяржавай, гэта дазволіць ЛГБТ-групам працаваць адкрыта і эфектыўна. Другі крок заключаецца ў заахвочванні антыдыскрымінацыйнага заканадаўства. Беларускі ЛГБТ-рух зможа дасягнуць гэтых сур'ёзных мэтаў, працуючы ў саюзе з іншымі арганізацыямі, якія змагаюцца за правы чалавека, правы жанчын і іншыя прагрэсіўныя правы ў краіне.

Несумненна, што паступовае змяненне палітычнага рэжыму і будучая інтэграцыя ў межах Еўрапейскага саюза будуць адыгрываць важную ролю ў паляпшэнні становішча ЛГБТ ў Беларусі». - паведамляецца ў артыкуле-аглядзе пытанняў ЛГБТ у Беларусі за аўтарствам Вячаслава Бортніка ў Грынвудаўскай энцыклапедыі ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце.

Паводле ГейБеларусь паводле BELARUS DIGEST

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь паводле BELARUS DIGEST

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Даклад "ГейБеларусі" ўвайшоў ва Універсальны перыядычны агляд / UPR

Дыскрымінацыя ЛГБТ у Беларусі зафіксавана ў штогадовым дакладзе па правах чалавека Дзярждэпартамента ЗША за 2009 год

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўнёс у Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе затрыманні гей-актывістаў

Ідзе праца над даследаваннем па дыскрымінацыі сэксуальных і гендарных меншасцяў у Беларусі ў 2007-2009 гадах

Беларускія літаратары зняліся галяком на каляндар (+фота)

Маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў у Беларусі

Кнігі КРАЎЗЭ і ЧЭН у продажы ў Менску

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte