Навіны » Беларусь » 13 траўня 2009 а 2328
Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд
Сёння, 13 траўня 2009, у Маскву адбыла афіцыйная дэлегацыя Славянскага гей-прайда з Беларусі.
Сярод удзельнікаў - хлопцы з усёй рэспублікі.
Суарганізатар Славянскага гей-прайда ў Маскве з Беларусі - праваабарончы праект ГейБеларусь.
Актывісты беларускага гей-руха настроены вельмі аптымістычна, яны ўжо разгарнулі вясёлкавыя сцягі ў вагоне цягніка і апранулі значкі Славянскага гей-прайда, спецыяльна вырабленыя для гэтай падзеі ва Францыі.
Першы Славянскі гей-прайд пройдзе ў Маскве з 14 па 17 траўня, з шэсцем 16 траўня.
Перабыванне ў Маскве дэлегацыі з Беларусі пачнецца з невялікай азнаямлечнай экскурсіі.
У межах фестываля пройдзе 2-х дзённая Першая канферэнцыя Славянскага гей-прайда, культурна-забаўленчыя вечарыны, у тым ліку, 'Беларускія вячоркі'.
Он-лайн рэпартаж падзей глядзіце на рэсурсе www.gay-radio.ru
Аўтар артыкулу: Сяргей
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/belaruskaya-delegacyya-vyehala-u-maskvu-na-slavyanski-gei-praid.html