Сёння 11 верасьня
Навіны

Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе была прэзентаваная на «L–party» у паб–клубе «Графіці»

Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе была прэзентаваная на «L–party» у паб–клубе «Графіці»

Увечары 16 снежня, на вечарыне выключна для дзяўчат, была прадстаўленая самая буйная і дзейсная беларуская ЛГБТ–ініцыятыва — Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе. Вусны даклад аб дзейнасці БІСГР прадставіла лесбі–актывістка Паліна ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ, якая распавяла аб тым, што зроблена Ініцыятывай у 2008 годзе, хто такія сябры Ініцыятывы, навошта ўсё робіцца, а таксама аб тым, што плануе зрабіць Ініцыятыва. У паб–клубе быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал руху за правы сэксуальных меншасцяў.

Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе была прэзентаваная на «L–party» у паб–клубе «Графіці»«Вітаю, дзяўчаты! Я актывістка Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе, — пачала Паліна ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ. — Я раскажу вам пра тое, што мы робім, каб зрабіць наша жыццё разнастайным і бяспечным ужо сёння».

Асабліва горача публіка ўспрыняла інфармацыю пра Парад Гонару Мінск 2008, які Ініцыятыва зладзіла 11 кастрычніка бягучага году. Мінская лесбі–супольнасць ведае пра адбыўшаеся восеньскае шэсце і горача яго падтрымлівае, некаторыя дзяўчаты папрасілі загадзя паведаміць аб даце правядзення Параду Гонару Мінск 2009.

Паліна таксама расказала аб тых культурных і грамадскі акцыях, якія былі абвешчаныя рухам апошнім часам, аб прэміі для журналістаў «П′еро» і конкурсе «Вясёлка Беларусі».

Адзіным хлопцам, які прысутнічаў на вечарыне, па асабістым дазволе араганізатараў, стаў беларускі гей–актывіст Сяргей АНДРОСЕНКА. Дзяўчаты вельмі цёпла яго сустрэлі і абсалютна не былі супраць яго прысутнасці на культурна–досугавым мерапрыемстве.

Таксама на гэтай вечарыне была паказаная дакументальная стужка «Дзяўчаты, якія любяць дзяўчат / Girls who like girls» аб аднаполым жаночым каханні ў кіно. У стужцы вялася гаворка пра фільмы залатой эры эратычнага кіно.

Яшчэ прысутныя пазнаёміліся з канадскім гуртом «Tegan & Sara», дзяўчаты з якога таксама закранаюць у сваіх песнях праблему дыскрымінацыі, няроўнасці і нецярплівасці.

Выступіў гурт «Солнечный Сахалин» (акустыка).

Бліжэйшыя «L–party» у паб–клубе «Графіці»:

19 снежня, 19:00 — «L–party»
24 снежня, 15:00 — «L–cinema–party» (уваход вольны)

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Белорусские и российские ЛГБТ-активисты возмущены поведением представителей Посольства Беларуси в Москве

Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд

На Паседжанне праекту ГейБеларусь, якое адбудзіцца 7 сакавіка, прыедзе Мікалай Аляксееў

Любовь свободна

Адраджэнне: дзейнасць Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ў 2008 годзе

Сяброў беларускага ЛГБТ–руху склікаюць на апошняе паседжанне 2008 году і на вечарыну «Шчасце быць разам»

Марына ЧЭН і Вольга КРАЎЗЭ выступілі ў Менску (+фота й візія)

Менскія ЛГБТ–актывісты наведалі Віцебск

У Віцебску плянуюцца сустрэчы па ЛГБТ–актывізме

Сустрэча сяброў Ініцыятывы й сумесны прагляд мастацкага фільму ЛГБТ–тэматыкі

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Фотасправаздача з мінскай вечарыны "I am'sterdam"

Арганізатараў Мінскага гей-прайда прынялі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі

Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека

GayBelarus.By = GayBelarus.Org

В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд

Сергей Андросенко: "Цель Славянского гей-прайда - полноценная правозащитная гражданская акция"

Сергей Андросенко: "Верховный Суд выворачивает нормы международного права, как коромысло"

Верховный Суд Беларуси подтвердил незаконность гей-пикета около посольства Ирана в Минске

На факультэце журналістыкі БДУ адбылася сустрэча з гей-праваабаронцамі

Мінгарвыканкам дасць дазвол на шэсце Славянскага гей-прайда за 5 дзён да правядзення

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte