Сёння 13 лістапада
Навіны

Беларуская ЛГБТ-супольнасць і іх сябры зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю (фота і відыё)

Беларуская ЛГБТ-супольнасць і іх сябры зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю (фота і відыё)

8 снежня ў Мінску прайшоў устаноўчы з’езд ЛГБТ-арганізацыі «Праваабарончы цэнтр «Лямбда». Пад такой назвай сёлета будзе спрабаваць зарэгістравацца праваабарончы праект “ГейБеларусь”.

Як паведаміла БелаПАН чалец савета праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Наталля Манькоўская, мэта ўдзельнікаў з’езду — зарэгістраваць арганізацыю лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ).

«Мы хацелі б стварыць такія ўмовы, — зазначыла яна, — каб гэтыя людзі, іх бацькі, сваякі адчувалі сябе паўнацэннай часткай талерантнага грамадства. Гэта значыць наша дзейнасць скіраваная не толькі на супольнасць ЛГБТ, але і на грамадства ў цэлым. Мы маем намер праводзіць асветніцкую працу, расказваць шырокай грамадскасці пра ЛГБТ, пра сэксуальную арыентацыю, пра тое, што гэта не страшна, што гэта не хвароба, не разбэшчанасць, не грэх, а варыянт нармальнай чалавечай асобы».

Ужо двойчы актывісты і актывісткі ЛГБТ-руху спрабавалі зарэгістраваць сваю арганізацыю ў Беларусі, аднак гэтыя спробы былі безвыніковымі.

Арганізацыя «Праваабарончы цэнтр «Лямбда» будзе створана як рэспубліканскае маладзёжнае аб’яднанне. На ўстаноўчы з’езд прыехалі 72 дэлегаты з усіх абласцей Беларусі і Мінску.

Беларуская ЛГБТ-супольнасць і іх сябры зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю

Старшынём новай арганізацыі быў абраны Сяргей Андросенка, яго намеснікам — Максім Дзмітрыеў. Як паведаміў БелаПАН Сяргей Андросенка, дакументы ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю арганізацыі будуць пададзены ўжо на наступным тыдні.

Беларуская ЛГБТ-супольнасць і іх сябры зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю

Болей фотаздымкаў з мерапрыемства глядзі тут: http://vk.com/album-10468577_166594533

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

"Выход" и фестиваль "Бок о Бок" признаны "иностранными агентами" - им грозит закрытие

Правозащитная питерская организация "Мемориал" признана "иностранным агентом" за "политическую деятельность" в поддержку ЛГБТ

Amnesty International призывает Беларусь дать возможность зарегистрировать Правозащитный центр "Лямбда"

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte