Сёння 15 студзеня
Навіны

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё)

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску (відыё)

Як мы ўжо пісалі, у кастрыніку ў Мінску прайшла гульня “У пошуках талерантнасці”, арганізаваная намаганнямі Задзіночання беларускіх студэнтаў і Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Сярод удзельнікаў гульні апынуліся не толькі мінчукі, але і хлопцы і дзяўчыны з іншых гарадоў. Усялякія розныя.

“Пошук” – звычайная “экшан-гульня”. Тыя, хто ў ёй удзельнічае, павінны былі спачатку здагадацца, якая кропка горада зашыфравана ў атрыманым імі заданні, а потым, як мага хутчэй дабрацца туды, каб атрымаць напрамак да наступнага пункту прызначэння.

На першы погляд, усё як звычайна: за права называцца пераможцамі пачалі змагацца 5 каманд, у складзе кожнай 4 або 5 удзельнікаў. Але многія з іх “асаблівыя”, бо з’яўляюцца прадстаўнікамі разнастайных меншасцяў: нацыянальных, сэксуальных, людзей с фізічнымі асаблівасцямі альбо нейкіх маладзёвых субкультур.

Беларуская моладзь шукала талерантнасць у Мінску

Пра асноўную мэту праекта распавядае адзін з арганізатараў гульні, кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка:

- Мы вырашылі сабраць розных людей, каб паказаць усім, што для сумеснай дзейнасці няма перашкодаў. Асабісты кантакт можа дапамагчы пераадолець мажлівыя забабоны – кажа наш суразмоўца.

І, як па мне, мы справіліся! – дадае ён.

Прачытаць пра гульню можна болей у ранейшым матэрыяле, а зараз прапануем Вам паглядзець відыё з гульні.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Камэнтары

Cаша | 9 сьнежня 2011 [пятніца, 812]

Интересное мероприятие.
Хотелось бы побольше таких мероприятий и конечно же самому принять участие в нём.:да:

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte