Сёння 13 лістапада
Навіны

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава заклікае людзей з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй, гатовых прысвяціць свае высілкі і час валанцёрскай працы і зацікаўленых у набыцці вопыту, новых знаёмстваў і ведаў, далучыцца да каманды валанцёраў-практыкантаў.

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў выгнанні дзейнічае ў Вільні з 2007 года і дапамагае праваабаронцам у іх дзейнасці. Дом арганізуе трэнінгі і прадастаўляе іншым арганізацыям памяшканні для правядзення ўласных мерапрыемстваў (семінараў, школ, трэнінгаў, канферэнцый) для праваабаронцаў, НДА, журналістаў, студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў.

Асноўныя напрамкі валанцёрскай дапамогі:

-Дапамога ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў

- Тэхнічная дапамога па апрацоўцы дакументаў і інфармацыі;

- Аналітычная праца;

- Журналісцкая праца па асобных падзеях (для фотажурналістаў);

- Распрацоўка крэатыўных ідэяў

- Іншыя віды дапамогі - у залежнасьці ад пажаданняў, здольнасцяў і магчымасцяў.

Варта адзначыць, што праца практыкантаў грунтуецца на зацікаўленасці і энтузіазме і не аплочваецца, аднак прадастаўляе валанцёрам мажлівасці самарэалізацыі і ўдзелу ў цікавых беларускіх і міжнародных праектах, семінарах і лекцыях і магчымасці атрымаць новыя карысныя знаёмствы, веды і вопыт.

Усіх зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст на адрас administrator.belarus@humanrightshouse.org да 20 верасня.

Паводле Праваабарончы цэнтр Вясна

Аўтар артыкулу: Праваабарончы цэнтр Вясна

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Альпинист покорит семь высочайших вершин мира ради ЛГБТ-благотворительности

Гомофобы пришли с петухами на открытие Недели против гомофобии в Москве (ВИДЕО)

В середине апреля вильнюсский суд решит, пускать ли ЛГБТ-шествие по центру города

Актывісты "ГейБеларусі" далучыліся да акцыі ў падтрымку праваабаронцы Набіла Раджаба

Лідарская праграма "Акадэмія Першых" запрашае да ўдзелу!

Сярод намінантаў прэміі "Люблю Беларусь" 2013 былі вылучаны паслядоўныя прыхільнікі раўнапраўя для ЛГБТ

Католическая группа New Ways Ministry из США встретилась с белорусскими ЛГБТ-активистами

Беларускія актывісты арганізавалі назіранне за рэйдамі ў сталічных гей-клубах

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte