Сёння 1 сакавіка
Навіны

Беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко стаў дыяканам (+фота)

Беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко стаў дыяканам (+фота)

18 жніўня 2013 падчас правядзення Форума ЛГБТ-хрысціян Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы ў Кіеве, епіскап Перыяслаўскі і Багуслаўскі Экзарх Украіны Грэцкай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Уладыка Уладзімір Вільдэ рукапалажыў у сан дыякана беларускага ЛГБТ-актывіста, кіраўніка Культурна-асветніцкага праекта “Рух ЛГБТ-хрысціян Беларусі “Mysterium Fidei (Тайна Веры)” Валянціна Цішко.

Пасля рукапалажэння епіскап Уладзімір сярод іншага сказаў новадыякану: “Вас чакае вялікая праца, Вы цяпер мусіце захаваць і данесці да люду Божага нескажоную праўду Хрыстовага святла. Гледзячы на Вас, я разумею, што Вы будзеце святаром, добрым святаром, добрым пастырам. Няхай Бог дапаможа і Вам асабіста, і ўсім ЛГБТ-хрысціянам Беларусі, у якіх ад сёння ёсць пастыр”.

Айцец дыякан Валянцін (Цішко) каментуючы рукапалажэнне: “Шмат мне цяпер дано, але і шмат спытае з мяне Госпад, калі стану перад Ім на Страшным Судзе. Усім, што “стукаць будуць у дзверы мае, адчыню” і падам руку дапамогі. Не дзяліў Госпад людзей, што ішлі за ім, на “такіх” і “не такіх”, вось і мы не будзем. Адзін народ – Божы, і адзін Пастыр у нас – Госпад у Тройцы Святой адзіны!"

Беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко стаў дыяканам

Раней Валянцін Цішко быў сябрам Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, пасля вырашыў стварыць сваю ініцытыву, якая мусіць аб’яднаць ЛГБТ-хрысціян у Беларусі.

Беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко стаў дыяканам

"Рукапаклаўшы" актывіста Уладзімір Вільдэ ў мінулым, па інфармацыі рэсурсу "Іерархія цэркваў", скончыў семінарыю ў Кіеве, працаваў у Кіева-Пячэрскай Лаўры адміністратарам паломніцкі гасцініцы. Пазней ўзначаліў некананічную Украінскую візантыйскую памесную царкву. Апошняя, у сваю чаргу, увайшла ў якасці экзархата у склад Аўтакефальнай грэцкай праваслаўнай царквы Амерыкі і Канады.

Беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко стаў дыяканам

Шосты міжнародны форум ЛГБТ-хрысціян, які аб'яднаў прадстаўнікоў ЛГБТ розных канфесій з ЗША, Еўропы і Азіі, адбыўся ў Кіеве ў жніўні. Даехалі на форум таксама беларусы і беларускі.

«Як будаваць адносіны па-хрысціянску», «Значэнне і важнасць камін-аўту», «Дыскрымінацыя ў царкве: як супрацьстаяць?» - гэта толькі некаторыя тэмы, якія абмяркоўваліся на форуме, акрамя дыскусій, лекцый і трэнінгаў, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі ЛГБТ-цэркваў, хрысціянскіх супольнасцяў, ЛГБТ-актывісты і актывісты праваабарончага руху.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

БПЦ: гей-скандал - попытка повлиять на позицию церкви

Андрэй Кураеў: "50 з 300 епіскапаў уваходзяць у блакітнае лобі"

Гомельскія вернікі пра сэкс-скандал у епархіі

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Новый митрополит Минский и Слуцкий порадовался Лукашенко и отреагировал на обвинения в ненависти к геям, атеистам, комунистам и Западу

Семинарист обвинил православного гомельского архиепископа в домогательствах

Папа Римский: "Мы должны быть аккуратны, чтобы не сделать детям однополых пар прививку от веры"

Новый глава Белорусской православной церкви: "И когда я встречаю голубых и лесбиянок, мне просто становится как-то мерзко"

Ватикан выяснит отношение прихожан к однополым бракам

Папа Рымскі крытыкуе царкву за пазіцыю па абортах і гомасэксуалах

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte