Сёння 8 сакавіка
Навіны

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

Павялічыўся ціск на беларускіх праваабаронцаў пасля падзеяў 19 снежня мінулага года, крымінальны пераслед старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, ціск праз судовыя органы на праваабаронцу Валянціна Стэфановіча - у такой сітуацыі праваабарончыя арганізацыі мусяць кансалідавацца і супрацоўнічаць.

Пра гэта казалася ў літоўскай сталіцы, дзе прадстаўнікі 13 праваабарончых арганізацый, у тым ліку старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь Сяргей Андросенка, абмяркоўвалі стратэгіі далейшага развіцця.

Паводле Алега Волчака з праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”, крокі па кансалідацыі мусяць быць неадкладнымі.

- Справа Алеся Бяляцкага паказала, што трэба тэрмінова прадпрымаць актыўныя меры па кансалідацыі. Прэсінг узмацніўся. Ён прымае новыя формы. Страх пашыраецца ў грамадстве. А ў рэгіянальных праваабаронцаў узнікаюць пытанні, як далей дзейнічаць.

"Любыя агульныя дзеянні на карысць", – падкрэслівае Людміла Гразнова з “Праваабарончага альянсу”.

- Але ж аднымі заявамі не трэба абмяжоўвацца. Таму што трэба тэхнічныя моманты ўзгадніць. Мы ведаем, у якіх умовах мы ўсе тут знаходзімся. Трэба ставіць не расплывістыя агульныя мэты, а засяродзіцца на больш канкрэтных і тэрміновых задачах.

Арышт старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, смяротнае пакаранне для Канавалава і Кавалёва па справе выбуху ў мінскім метро, наяўнасць палітычных зняволеных у краіне і, канешне, абарона правоў чалавека, маніторынг парушэння правоў – усё гэта прыярытэты дзейнасці беларускіх праваабарончых арганізацый.

"Пытанне правоў ЛГБТ мы абмяркоўвалі вельмі сціпла, - распавядае лідар "ГейБеларусі" Сяргей Андросенка, - "мы разумеем, што перад праваабарончым рухам у Беларусі нашмат больш неабходныя і тэрміновыя пытанні - катаванні, права на справядлівы суд, справядлівыя выбары, палітзняволеныя, зрэшты, і абарона праваабаронцаў".

"Але неабходнасць фарміравання талерантнага стаўлення да ЛГБТ-асоб у Беларусі будзе ўнесена ў дакументы Беларускага праваабарончага форума", - распавядае Андросенка.

Паводле Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Аўтар артыкулу: Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte