|
|
|
|
Сёння 3 верасьня
|
Навіны » Беларусь » 28 сакавіка 2009 а 829 Беларускую кампанію супраць ксенафобіі разагнаў спецназ (+фота і візія)![]() Напрыканцы Еўрапейскага тыдня барацьбы з расізмам і ксенафобіяй Беларускі Хельсінкскі Камітэт нагадаў мінчукам аб роўнасці ўсіх людзей, якая не залежыць ад колеру скуры і іншых непадабенстваў. З гэтай мэтай яны сабраліся на Нямізе і пачалі надзімаць рознакаляровыя паветраныя шары, раздаваць улёткі з інфармацыяй па тэме. У мерапрыемстве прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі беларускіх ЛГБТ–арганізацый. Аднак не паспела дзеянне пачацца, як да ўдзельнікаў падышлі два байца спецназу з папярэджаннем, што мерапрыемства не санкцыянавана і ўдзельнікі мусяць несці адказнасць за правядзенне. Хутка Потым удзельнікі мерапрыемства перайшлі ў бліжэйшы дворык, каб падрыхтаваць некалькі сотняў шарыкаў да запуску ў вольнае паветра. Планавалася працягнуць кампанію праз некалькі гадзін.
Хутка вакол У чатырнаццаць гадзін, калі валанцёры накіроўваліся ў бок Нямігі, сітуацыя рэзка змянілася. Да суполкі ўдзельнікаў падыйшлі яшчэ некалькі прадстаўнікоў праваахоўных службаў і, не назваўшы ні свайго імя, ні звання, запатрабавалі паказаць змесціва пакункаў. На пытанне аб падставах для дагляду людзі ў форме адказалі, што ёсць вусны загад.
У пакунку знаходзілася расцяжка “Все различны, все равны”. Нічога правакацыйнага ў выразу праваахоўнікі не ўбачылі, але вырашылі на ўсялякі выпадак канфіскаваць знаходку. Пратакол складаць не сталі, толькі паабяцалі ўвечары вярнуць канфіскат. З юрыстам Алінай Шостак, якая настойвала на выконванні правіл, афіцэр, капітан, гледзячы па пагонах, размаўляў спачатку ў нахабнай форме, а потым абразіў і пхнуў у плечы. Не атрымалася даведацца імя праваахоўніка, аднак Аліна плануе падаваць скаргу ў пракуратуру.
Усё, што адбывалася, зноўку фіксаваў на камеру невядомы чалавек у цывільным. Праз дзесяць хвілін ў дворык заехаў аўтобус, з яго выйшлі яшчэ некалькі спецназаўцаў і сталі на адлегласці… Аднак праваабаронцы проста раздалі паветраныя шары дзеткам і сталі разыходзіцца. Байцы ў разгубленасці дачакаліся, пакуль апошнія ўдзельнікі сыйдуць, і прайшлі за імі. А школьнікі панеслі дадому вялізныя вясёлкавыя звязкі. «Дзеянні супрацоўнікаў міліцыя
Паводле
ўласнай інфармацыі і інфармацыі БХК і Gay.by Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыСяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам GayBelarus.By = GayBelarus.Org ПАСЕ приняла резолюцию в защиту прав сексуальных меньшинств Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі 10 тактык абараніць свае правы: папулярызацыя грамадскай дзейнасці Прымі ўдзел у праваабарончай акцыі салідарнасці з арыштаванымі кубінскімі жанчынамі Алесь Бяляцкі: «Я не бачу перашкодаў для рэгістрацыі аднаполых шлюбаў» Сенат штата Вашингтон принял закон против гомофобных издевательств Российские власти призвали Европейский Суд отклонить жалобы организаторов Московского гей-прайда |
Камэнтары
Залік арганізатарам і тым, хто прыйшоў на акцыю.
Малайцы
Добра, што такія акцыі ўвогуле рыхтуюцца. Добра, што ёсць людзі, якія могуць на іх збірацца. А што не дазволілі - не бяда, галоўнае - працаваць і не вешаць нос
Долой ксенофобию