Сёння 13 лістапада
Навіны

Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі

Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі

Напярэдадні Новага года заснавальнікі беларускай арганізацыі па абароне правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў атрымалі ліст з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевага праваабарончага грамадскага аб’яднання.

У лісце за подпісам начальніцы ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Кірычэнкі Алены Ольдаўны паведамляецца, што заснавальнікі арганізацыі няправільна ўказалі дзень народзінаў аднаго з 61 заснавальнікаў, а таксама зрабілі памылку ў напісанні імя іншага заснавальніка. Чыноўнікі лічаць пададзеныя ў міністэрства дакументы недакладнымі, а таму неадпаведнымі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”.

Відавочна фармальнасць указаных прычын у адмове Мін’юста. Эксперты зараз разглядаюць мэтазгоднасць абскарджання адмовы ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.

У пачатку 2012 года мы зноў правядзем устаноўчы сход, на якіх прымем выпраўленыя дакументы і пададзім іх на разгляд Міністэрства юстыцыі паўторна”, - паведамляе старшыня аб’яднання Сяргей Андросенка, старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда.

Нагадаем, 15 кастрычніка чальцы праваабарончага праекта "ГейБеларусь” з усёй рэспублікі правялі ў Мінску ўстаноўчы з’езд – прынялі статут праваабарончай арганізацыі, абралі старшыню, чальцоў рады, кантрольна-рэвізійнай камісіі, а таксама прэзентавалі асноўныя напрамкі дзейнасці і стратэгію развіцця рэспубліканскага моладзевага праваабарончага грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр "Альтэрнатыва плюс” на бліжэйшыя гады.

Як вынікае са статута, “Альтэрнатыва плюс” павінна займацца праваабарончай, інфармацыйнай, сацыяльнай працай, садзейнічаць стварэнню ў Беларусі "бяспечных і камфортных умоў жыцця ЛГБТ ды іх блізкіх”, зніжэнню ўзроўня гамафобіі ды трансфобіі, папулярызацыі ў грамадстве талерантнасці да прадстаўнікоў ЛГБТ. Арганізацыя таксама мае намер аказваць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку актывістам і чальцам іх сем’яў.

Таксама паведамлялася пра факты ціску на заснавальнікаў “ГейБеларусі”, такім чынам 18-гадоваму актывісту “ГейБеларусі” з Гродна спецслужбы прапанавалі супрацоўнічаць, а ў 22-гадовага ЛГБТ-актывіста з Віцебска цікавіліся, ці не плануе той праводзіць гей-парад у Віцебску.

Адну з заснавальніц “ГейБеларусі” з Віцебска выклікала намесніца дэкана ўніверсітэта, у якім тая вучыцца, і абвінаваціла ў тым, што яна падрывае асновы маральнасці дзяржавы і займаецца прапагандай нездаровага ладу жыцця. Намесніца дэкана папярэдзіла віцебскую ЛГБТ-актывістку аб адказнасці за арганізацыю незаконных публічных акцый і аб магчымых гутарках са спецслужбамі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

"Выход" и фестиваль "Бок о Бок" признаны "иностранными агентами" - им грозит закрытие

Правозащитная питерская организация "Мемориал" признана "иностранным агентом" за "политическую деятельность" в поддержку ЛГБТ

Amnesty International призывает Беларусь дать возможность зарегистрировать Правозащитный центр "Лямбда"

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte