Сёння 6 жніўня
Навіны

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

Яны ініцыююць заканадаўчыя рэформы і прапаноўваюць стварыць грамадскую раду пры міністэрстве. Ці варта чакаць дыялогу з новым міністрам?

Алега Сліжэўскага прызначанылі на пасаду міністра крыху менш за месяц таму. За гэты час антыдэмакратычнасць установы праявілася ў адмове рэгістрацыі беларускай арганізацыі абароны правоў сэксуальных меншасцяў. “Адмова Мінюста базуецца на фармальных прэтэнзіях. Эксперты цяпер разглядаюць мэтазгоднасць абскарджання адмовы ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе. У хуткім часе мы зноў правядзем устаноўчы сход, на якім прымем выпраўленыя дакументы і падамо іх на разгляд Міністэрства юстыцыі паўторна”, – паведаміў Сяргей Андросенка, старшыня арганізацыйнага камітэту Мінскага гей-прайду.

Сваю кар’еру новы міністр пачынаў у якасці судовага выканаўцы ў Горадні. Працаваў на пасадзе начальніка аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі, быў старшынём працоўнага арбітражу. У 2007 г. – чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі ды па выніках незаконных дзеянняў трапіў у спіс чыноўнікаў, якім забаронены выезд у Еўрапейскі Звяз.

Сваім зваротам прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з уладамі. Аўтары ліста просяць скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў. Гэтая норма пярэчыць асновам Канстытуцыі РБ, аднак менавіта на яе спасылаюцца суддзі ды праваахоўныя органы пры пераследзе грамадскіх актывістаў. Акрамя таго, прадстаўнікі НДА ўздымаюць праблему грамадскага кантролю за турмамі.

Зварот падпісалі кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, старшыня працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Сяргей Мацкевіч, кіраўніца Цэнтру правоў чалавека Раіса Міхайлоўская, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

А на днях ад імя арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда на імя міністра юстыцыі быў дасланы ліст, у якім старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка выказвае спадзяванне, што міністр і Міністэрства юстыцыі будуць спрыяць і заахвочваць талерантнасць.

На фота: Алег Сліжэўскі, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Паводле БелСат

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Открытый гей выразил желание стать премьер-министром Италии

Консервативный британский премьер Дэвид Кэмерон дал личные обещания легализации однополых браков в стране до 2015 года

Законы об ответственности за гей-пропаганду вступили в силу в Новосибирской области и Краснодарском крае

Полиция не разрешила ЛГБТ-активистам развернуть свои лозунги на "Европейском марше" в Петербурге (фото и видео)

Магаданская область запретила гей-пропаганду, став пятым российским регионом с подобным законодательством

В Украинскую Верховную раду внесли уже третий законопроект о запрете гей-пропаганды

Санкт-Петербургский гей-прайд закончился задержаниями ЛГБТ-активистов (фото и видео)

Власти Санкт-Петербурга передумали разрешать гей-парад, а организатора обвинили в "пропаганде гомосексуализма"

Дзярждэпартамэнт ЗША аб дыскрымінацыі і актах гвалту па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі

Геи, лесбиянки и их сторонники героически вышли на Московский гей-прайд 2012. Видео-репортаж "Новой газеты"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte