Сёння 8 кастрычніка
Навіны

БХК зладзіў семінар па праблеме дыскрымінацыі

БХК зладзіў семінар па праблеме дыскрымінацыі

У канцы мінулага тыдня прайшоў двухдзённы навучальны семінар-трэнінг, арганізаваны рэспубликанским праваабарончым грамадским абъяднаннем «Беларускім Хельсінкскім Камітэтам» пры ўдзеле брытанскіх калегаў з Фонду за раўнапраўе (The Equal Rights Trust).

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу арганізацый і ініцыятыў: «Гендарныя перспектывы», «За свабоду веравызнання», «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці», «ГейБеларусь», «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», «Асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў», цыганская дыяспара, абшчына малдаван ў Беларусі і іншыя.

У першы дзень семінара прадстаўніцы “The Equal Rights Trust” падзяліліся сваім вопытам у развіцці пытання роўнасці правоў і антыдыскрымінацыі, распавялі пра тыпы дыскрымінацыі, спосабах, месцах, дзе яна магчымая і хто найбольш да яе схільны, а таксама аб прынцыпах і падыходах ліквідацыі праблем на прыкладах розных краін. Удзельнікі выконвалі практычныя практыкаванні, дзе разбіралі канкрэтныя выпадкі сутыкнення з дыскрымінацыяй, спрабавалі знайсці спосабы вырашэння праблемы.

У другі дзень былі разгледжаны найбольш значныя з'явы дыскрымінацыі ў Беларусі, заканадаўства і практыка яго прымянення, метады, якімі магчыма змагацца з дыскрымінацыяй. Удзельнікам таксама было прапанавана разбіцца на групы для абмеркавання шляхоў вырашэння найбольш актуальных праблем дыскрымінацыі ў Беларусі. Сярод тэм для абмеркавання - дыскрымінацыя па такіх прыкметах, як палітычныя погляды, гендэрныя праблемы, моўныя і праблемы людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

БХК зладзіў семінар па праблеме дыскрымінацыі

У ходзе семінара ўдзельнікі змаглі бліжэй азнаёміцца з праблемай дыскрымінацыі, зразумець неабходнасць сумесных дзеянняў і вылучыць напрамкі, па якіх неабходна працаваць ужо сёння.

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” на семінары прадставіў яго кіраўнік Сяргей Андросенка, у межах працы сваёй групы па гендарнаму раўнапраўю і прэзентацыі вынікаў яе працы, гей-актывіст таксама нагадаў пра права на гендарную ідэнтычнасць і пра праблемы трансгендараў.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь паводле БХК

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte