Сёння 27 красавіка
Навіны

Чацвёрты сябар "ГейБеларусі" распавёў аб сваім камін-аўце на Маіх Гей Гісторыях

Чацвёрты сябар

Уладзімір нарадзіўся і вырас у Мінску. Падчас вучобы ва універсітэце кампанія Philips запрасіла яго на стажыроўку ў Нідэрланды, дзе ён і жыве на працягу апошніх 8 гадоў.

У сваёй гісторыі Уладзімір распавядае аб тым, што галоўная прычына па якой чалавек баіцца прызнаць сваю гомасэксуальнасць – боязь раскрыцца бліжэйшаму атачэнню: сябрам і бацькам. На самога Уладзіміра моцна паўплываў Амстэрдам, але ён кажа, што прызнацца было б лягчэй проста ў іншым горадзе.

Ніжэй відыё-гісторыя Уладзіміра:

Гэта ўжо чацвёртая гісторыя сябра “ГейБеларусі” на сайце ЛГБТ-гісторый. Раней там былі апублікаваныя гісторыі Віталя Кавалеўскага з Гродна, намесніцы старшыні праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Наталлі Манькоўскай. Таксама на сайце ёсць гісторыя сябра “ГейБеларусі” з Гомеля.
 

Паводле Мая Гей Гісторыя

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte