Сёння 13 лістапада
Навіны

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

5 верасня 2009 гады ў Мінску прайшоў XII З'езд Партыі Беларускі Народны Фронт (БНФ). Гэта кансерватыўная Партыя з'яўляецца найстарэйшай і найбуйнейшай палітычнай партыяй у Беларусі. На меркаванне аднаго з чальцоў БНФ Аляксея Кліменкі, апублікаванага на сайце Gay.by: "У сэксуальна-гендарным кантэксце дадзеная партыя, у апошні час, з'яўлялася найбольш дэмакратычнай. Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай пазіцыі з нагоды сэксуальных меншасцяў, яна ніколі не дазваляла сабе на афіцыйным узроўні гамафобныя выказванні і гамафобныя паводзіны, у яе вольна і спакойна ўступалі людзі з самай рознай сэксуальнасцю".

"На ўчорашнім З'ездзе адбылася вельмі важная і даволі гнятлівая падзея" - адзначае Аляксей.- "У выніку палітычных інтрыг вонкавых сіл і залішняй даверлівасці ранейшага кіраўніцтва ў партыі кардынальным чынам змянілася кіраўніцтва. Новым старшыёнм партыі быў абраны 33-летні Аляксей Янукевіч, асновай нутрапартыйнай праграмы якога з'яўляецца разрыў з ідэйна рознапланавым Саюзам АДС (Аб'яднаных Дэмакратычных Сіл) і стварэннем новага звяза з удзелам выключна правых партый і рухаў. З пункту гледжання сэксуальна-гендарнага раўнапраўя праблема складаецца ў тым, што амаль усе патэнцыйныя саюзнікі БНФ (КХП-БНФ, БХД, Правы Альянс, Малады Фронт і г.д.) з'яўляюцца сіламі з ярка выяўленай і афіцыйна аформленай гамафобнай пазіцыяй".

Такім чынам, найболей аўтарытэтная правая сіла Беларусі пасля абрання новага кіраўніцтва, ужо ў хуткім часам рызыкуе змяніць сваё цяперашняе нейтральнае стаўленне да сэксуальных меншасцяў на, адназначна, дыскрымінацыйнае.

"Як чалец Партыі БНФ, буду рабіць усё ад мяне залежнае, каб перашкодзіць гэтаму і стварыць нутрапартыйную групу аднадумцаў, якія разумеюць, што гамафобія не мае нічога агульнага з мараллю і традыцыйнымі беларускімі каштоўнасцямі" - падагульняе Аляксей Кліменка.

У сваім блозе старшыня праваабарончага праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка заўважае:

"Адносна сённяшняга З’езду Партыі БНФ, то я чамусьці вельмі не хацеў, каб старшынём абралі Аляксея Янукевіча. Недзе ў душы быў за Івашкевіча. Менавіта з паддачы Аляксея Янукевіча ў свой час я і перастаў наведваць мерапрыемствы Моладзі БНФ. Я яшчэ не быў такім гей-актывістам прынцыповым і на адным з мерапрыемтсваў пачуў ад яго нешта кшталту “пры нашай дэмакратыі, можаце не хвалявацца, ніякіх аднаполых шлюбаў і маршаў садамістаў у Беларусі не будзе”… і нешта ў гэтым ключы. Я не быў гей-актывістам, але я быў геем. Канешне, я зразумеў, што гэта не мая партыя, якая загядзя хоча абмежаваць мяне ў правах, якія і без таго абмежаваныя".

Нагадаем, што менавіта гомасэксуалы на Чарнобыльскім Шляху 2009 неслі расцяжку БНФ.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte