Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Цыкл семінараў "Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе

Цыкл семінараў

Цэнтр гендарных даследаванняў і Дэпартамент сацыяльных і палітычных навук прэзентуюць цыкл семінараў “Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы”. Кожная сустрэча ў межах гэтай серыі заклікае да праблематызацыі мяжы палітычных даследаванняў і палітычнай практыкі ў Беларусі з пазіцыі гендарнай тэорыі. Арганізатарам хацелася б вылучыць шэраг выключаных тэмаў і замоўчаных пытанняў, якія, тым ня менш, важныя для разумення палітычнага поля Беларусі. У тым ліку, гамафобію ў беларускай палітыцы.

Першы семінар “Гендарныя хваляванні аб палітычным” адбудзецца 25 красавіка а 18.00. Семінар распачнуць выступы Уладзіслава Іванова, Маргарыты Янкаўскайтэ і Ірміны Матанітэ.

Арганізатары семінару: Алена Мінчэня і Уладзіслаў Іваноў.
З поўнай праграмай семінараў можна азнаёміцца ніжэй.

Міждэпартаменцкі семінар
“Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы”
Праграма

Семінар 1. «Гендарныя хваляванні аб палітычным»
25 красавіка, 18.00., аўд. 302 вучэбны корпус ЕГУ

Прэзентацыі:
• Уладзіслаў Іваноў. Аб карыснасці гендарнага падыходу ў палітычнай навуцы
• Маргарыта Янкаускайтэ. Што мы інтэгруем, калі інтэгруем гендар у палітычны дыскурс?
• Ірміна Матанітэ. Літоўская выбарчая сістэма і ейны ўплыў на прадстаўніцтва жанчынаў

Семінар 2. «Маргінальныя аб’екты палітычных даследаванняў»
7 траўня, 18.00, аўд. 301 вучэбны корпус ЕГУ

Прэзентацыі:
• Вольга Шпарага. "Палітычнае" і "сацыяльнае" ў сучасным беларускім мастацтве
• Аляксей Барысёнак. Палітыка фемінісцкага кіно: жанчына як аб’ект і суб’ект погляду
• Уладзіслаў Іваноў. Маскулінная “Звязда”: гендарны і глотапалітычны аналіз беларускамоўнай прэсы

Семінар 3. «Канструяванне гомасэксуальнасці ў Беларусі: палітычныя стратэгіі»
10 траўня 18. 00, аўд. 301 вучэбны корпус ЕГУ

Прэзентацыі:
• Аляксандра Ігнатовіч. Новая нецярплівасць і квір-кінематограф: па іншы бок мяжы
• Уладзіслаў Іваноў. Гомасэксуальнасць у праграмах і выступах лідараў беларускіх прадэмакратычных партыяў (2000-2012)
• Юлія Міцкевіч. Палітычная гамафобія ў дэмакратычным руху Беларусі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"Правы Чалавека "на пальцах" пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!

Приглашаем журналистов на круглый стол "Освещение ЛГБТ-тематики в белорусских СМИ"

Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў" абвяшчае набор удзельнікаў

"Круглое Озеро-2013" - тест на толерантность для активных!

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2013

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Правы чалавека, якімі вы іх яшчэ не бачылі! Вялікі семінар у Мінску 30-31 сакавіка

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Гей-парад прошёл в 200 километрах от Минска - Балтийский Прайд 2013 в Вильнюсе (фото)

Суд указал разрешить шествие Балтийского Прайда по центральному проспекту Вильнюса

Президент Литвы Даля Грибаускайте: шествие гей-прайда в Вильнюсе состоится

Суд обязал выдать разрешение на ЛГБТ-парад по центральному проспекту Вильнюса

В Литве решили, что легче запретить менять пол, чем принять закон, регулирующий эти процедуры

В середине апреля вильнюсский суд решит, пускать ли ЛГБТ-шествие по центру города

Президент Литвы исключила возможность легализации гражданских союзов для ЛГБТ

Балтийский гей-прайд планируется провести во время председательства Литвы в Совете ЕС

Грамадскія актывісты заклікаюць Літву спрасціць візавы рэжым для беларусаў

Активист "ГейБеларуси" представит свой просветительский проект для ЛГБТ на "МедиаБарКемпе"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte