Сёння 1 жніўня
Навіны

Данчык: «Можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі...»

Данчык: «Можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі...»

Музыка, супрацоўнік беларускай рэдакцыі «Радыё «Свабода» ў сваім інтэрвію не стаў хаваць сваю гомасэксуальнасць. На пытанне зададзенае падчас онлайн-канферэнцыі на сайце беларускай рэдакцыі «Радыё «Свабода» «Как Вы относитесь к геям?», спадар Данчык не стаў хаваць сваю сэксуальную арыентацыю і адказаў наступнае:

«У маім асабістым жыцьці, сярод найболш інтэлігентных, добрых, чульлівых, таленавітых людзей – менавіта геі, то як бы я мог да іх адносіцца, акрамя як зь любоўю, прыхілнасьцю і пашанай? Ну, а калі гэта ўскоснае пытаньне пра маю асабістую арыентацыю – то можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі, Ральф Вальдо Эмэрсон, Фэдэрыка Гарсія Лорка, Дзягілеў, Няжынскі, Нурэееў, Оскар Уайлд, Коль Портэр, Карл Шыманоўскі, Тэнэсі Ўільямс, і г.д., і г.д. Лічу, што я ў цудоўнай кампаніі!

Ну, а што да гомафобаў, дык я таксама зь імі ў сваім жыцьці дастаткова спатыкаўся – і да іх ня маю ні кроплі цярпеньні ці павагі».

ГейБеларусь вітае крок знанага беларуса Амерыкі. Не так часта яшчэ выбітныя беларусы могуць дазволіць сабе зрабіць камін-аўт. Нават калі гэта беларусы замежжа.

Данчык (Багдан Андрусышын) нарадзіўся 3-га студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку. Маці – Юлія, паходзіць з сям’і Луцкевічаў. Бацька – Паўло, нарадзіўся ў Украіне, быў бізнэсоўцам. Бабуля Данчыка, Яніна Каханоўская, у дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Натальлі Арсеньнвай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода. Мае брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных ворганах ЗША. Скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту. З 1977 – супрацоўнічае з Радыё Свабода, у штаце з 1992-га году.

Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларускай дыяспары. У 1989 годзе ўпершыню наведаў Беларусь і выступіў з канцэртамі, якія зьбіралі поўныя залі ў Менску і іншых гарадох.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte