Сёння 6 жніўня
Навіны

Для дзяржавы акцыі ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў падтрымку правоў ЛГБТ аднолькава незаконныя

Для дзяржавы акцыі ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў і ў падтрымку правоў ЛГБТ аднолькава незаконныя

Мітынг у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў у Салігорску забаранілі, але салігорцы падалі заяўкі на правядзенне новых масавых мерапрыемстваў паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне мітынгу ў падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў на стадыёне “Будаўнік”. Сваю забарону чыноўнікі абгрунтавалі неадпаведнасцю пададзенай заявы патрабаванням 2-га артыкула Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, а падставай для адомвы пазначана рашэнне Салігорскага выканкаму №3817 ад 30.12.2011.

Што дакладана не адпавядае заканадаўству - у лісце не тлумачыцца, як і не падаецца змест нідзе не апублікаванага рашэння выканкаму.

Заяўнік мітынгу Уладзімір Шыла лічыць гэтае рашэнне неправавым і палітычна матываваным. Ён не верыць у станоўчы адказ уладаў на свае заяўкі, але накіраваў у выканкам яшчэ дзьве новыя заявы на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам актывіст плануе зладзіць мітынг і пікет з патрабаваннямі правядзення свабодных парламенцкіх выбараў 2012 году і ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс. Мерапрыемствы мусяць адбыцца на стадыёне будаўнік 21 і 22 студзеня.

ЛГБТ-актывістам таксама перыядычна забараняюць праводзіць свае публічныя акцыі ў абарону сваіх правоў і ў падтрымку талерантнасці. Часта па надуманых прычынах. Тым часам, беларускія хрысціянскія суполкі часта падтрымліваюць і заахвочваюць забарону ЛГБТ-акцый у Беларусі.

На фота: Уладзімір Шыла. Фота svaboda.org.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Дзярждэпартамэнт ЗША аб дыскрымінацыі і актах гвалту па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі

"ГейБеларусь" приняла участие в консультации по Гринвичской декларации по вопросам ЛГБТ-беженцев и искателей убежища

"Правый Альянс" сообщил, что не нападал на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012

ЛГБТ-правозащитник выступил против смертной казни. Необходимость отмены смертной казни в РБ: проверка логикой и опытом

Рада па правах чалавека ААН праінфармавана пра адмову ў рэгістрацыі "ГейБеларусі"

"ГейБеларусь" стала адзінай праваабарончай арганізацыяй, якая летась падала дакументы на рэгістрацыю (відыё)

БелСат: Прадстаўнікі НДА хочуць наладзіць дыялог з новым міністрам юстыцыі

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

Правительство США начинает кампанию в поддержку прав ЛГБТ на планете

Беларускія праваабаронцы абмеркавалі ў Вільні стратэгію далейшых дзеянняў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte