Сёння 18 траўня
Навіны

Дыктатура праваслаўя. У Магілёве і Гомелі на просьбу БПЦ адмяняюць рок-оперу

Дыктатура праваслаўя. У Магілёве і Гомелі на просьбу БПЦ адмяняюць рок-оперу

Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы 13 лютага накіравала лісты ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам, а таксама ва ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама з просьбай адмяніць паказ у Гомелі рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка».

Як паведамілі ў Гомельскім епархіяльным упраўленні, пад зваротамі падпісаліся ўладыка Арыстарх і іншыя святары. Найбліжэйшым часам у праваслаўных прыходах Гомеля пройдзе збор подпісаў сярод вернікаў за адмену канцэрта.

У епархіяльным упраўленні адзначылі, што паказ оперы запланаваны на 4 сакавіка — першую нядзелю Вялікага паста, а паколькі ў спектаклі скажаюцца біблейскія падзеі, ён можа зняважыць пачуцці праваслаўных вернікаў. Таксама ва ўпраўленні выказалі шкадаванне, што пры планаванні падобных выступленняў не ўлічваецца меркаванне царквы. У епархіі выказалі надзею, што ўлады паставяцца да просьбы з разуменнем і адменяць выступленне. Дарэчы, амаль усе білеты на рок-оперу ў Гомелі раскупленыя.

Нагадаем, у Магілёве мясцовыя ўлады забаранілі паказ оперы ў сувязі з пратэстам мясцовых праваслаўных вернікаў. Замест адмененага спектакля ў Магілёве пакажуць рок-оперу «Арфей і Эўрыдыка».

Арганізатары паказу спектакля «Ісус Хрыстос — суперзорка» сцвярджаюць, што Санкт-Пецярбургскі тэатр «Рок-опера» ствараў сваю версію спектакля пад апекай праваслаўнай царквы, многія абароты тэксту ўзятыя з Евангелля амаль даслоўна, а выканаўца ролі Хрыста Уладзімір Дзядзеністаў атрымаў благаславенне святара на гэтую ролю.

Паводле Наша Ніва

Аўтар артыкулу: Алена Германовіч, БелаПАН

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Візуалізуйце лакальныя праблемы беларускай гей-, лесбі-супольнасці з рэгіёнаў у праекце "працэсы:Дэ"

Игорь Драко: Ведьмы и геи Великой и Белой Руси

"Буду ли я гореть в аду?". "ГейБеларуси" прислали книгу, призванную подружить русскоязычных геев с церковью в Восточной Европе

Украинские христиане молятся за спасение гомосексуалов в связи с Гей-прайдом и пишут письма протеста в госорганы

Церковь выступает против узаконивания "однополых греховных связей", суррогатного материнства и боится, что в Беларуси будет 10 полов, как в Скандинавии (+видео)

Организация исламского сотрудничества, Ватикан и Россия выступают в ООН против прав гомосексуалов

Православный епископ написал книгу, призванную подружить русскоязычных геев с церковью в Восточной Европе

Государственное БЕЛТА про безнравственность гомосексуалов

"Свабодны тэатр" пакажа "Маналогі вагіны"

Папа Римский обвинил однополые браки в подрыве будущего человечества

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

В Гомеле фотографии Ниагарского водопада признали аморальными

20 чалавек у Гомелі, 18 чалавек у Віцебску

18 лістапада ў Гомелі фільмы пра беларускі, расійскі і італьянскі ЛГБТ-рухі

Створана гомельскае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Дзень супраць гамафобіі ў Магілёве і Гомелі прайшоў без здарэнняў

Гомельская милиция встала на сторону гомофобов

Перасылаць порначасопісы па пошце ў Беларусі – злачынства

Суд у Гомелі прайграны. Наступны суд — Гомельскі абласны

ГейБеларусь у Гродна і ў Гомелі

Упершыню ў гісторыі Беларусі: 13 сакавіка — суд з–за забароны гей–акцыі ў Гомелі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte