|
![]() |
Сёння 21 верасьня
|
Навіны » Беларусь » 26 красавіка 2012 а 427 Эксклюзіўны відыё-рэпартаж з Дня Волі 2012 ад украінскай "Палітычнай Крытыкі"![]() Прапануем Вашай увазе эксклюзіўны відыё-рэпартаж з мінскага Дня Волі 2012 ад журналістаў украінскага часопіса “Палітычная крытыка”. Журналісты Віталь Атанасаў і Аляксей Радынскі заснялі ўдзел арганізаванай ЛГБТ-групы ў адной з найбольш значных грамадска-палітычнай падзей Беларусі. Нагадаем, 15 актывістаў праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і аргкамітэта Мінскага гей-прайда выйшлі 25 сакавіка з вясёлкавымі сцягамі, сусветным сімвалам руху за правы ЛГБТ-супольнасці, на шэсце беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Мінску, прымеркаванага да Дня Волі. Арганізатары не перашкаджалі руху ЛГБТ-калоны. Вашай увазе відыё-рэпартаж: "Мы маглі прыйсці на Дзень Волі без вясёлкавых сцягоў, мы так робім штогод, але гэтым разам мы вырашылі быць вальнейшымі і візуалізаваць сябе для тых, хто можа ненавідзіць ЛГБТ, не разумеючы, што яны заўсёды побач", - пракаментаваў удзел у шэсці з вясёлкавымі сцягамі старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.
Паводле
Палітычная Крытыка Аўтар артыкулу: ГейБеларусь |