Сёння 3 кастрычніка
Навіны

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі заклікаў польскіх чыноўнікаў падтрымаць беларускую ЛГБТ-актывіству Варвару Красуцкую

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі заклікаў польскіх чыноўнікаў падтрымаць беларускую ЛГБТ-актывіству Варвару Красуцкую

19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска была разгледжаная адміністрацыйная справа актывісткі ЛГБТ-руху Варвары Красуцкай. Яе звінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 700 000 рублёў (прыкладна 70 еўра). Суддзя - Вікторыя Ткачова.

Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым фармаце. Прысутнічаць у залі паседжання не дазволілі нават маці актывісткі.

Варвару затрымалі ў другой палове дня 18 ліпеня ў Мінску каля Кастрычніцкай плошчы. Падставай для затрымання з’явілася цішотка “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Яе адвезлі ў Цэнтральны РУУС, а пасля складання пратаколу – у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Аб затрыманні Варвары Красуцкай паведаміў ейны сябар – маладафронтавец Іван Шыла.

Маніторынгам сітуацыі вакол ЛГБТ-актывісткі займаліся прадстаўнікі праваабарончага ЛГБТ-праекта “ГейБеларусь”, праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Зараз стала вядома, што еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся з лістом да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь Лешэка Шарэпкі і кіраўніцтва Сілезскага універсітэта, у якім заклікае падтрымаць студэнтку Варвару Красуцкую, якая займаецца на кафедры радыё і тэлебачання Універсітэта Сілезіі ў Катавіцах.

У 2010 годзе Варвара Красуцкая ачольвала культурнае напраўленне “ГейБеларусі”, прымала актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда ў Мінску ў траўні 2010 года.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Ваўкавыскі гей падаў у суд з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "паляўнічых на геяў"

Верховный суд России не видит пропаганды в гей-акциях, но власти Москвы и в дальнейшем не собираются согласовывать гей-парады

Очередная встреча в суде Московского района Минска: запрет пикета возле партии БНФ признан законным

Запрет пикета на 17 мая на Бангалор обсудили в суде Московского района города Минска

Беларусь-ООН: по пути игнорирования

Віцебскі актывіст дэмсіл асцерагаецца правакацый

Европейский Суд подтвердил то, что геи и лесбиянки в Молдове являются дискриминируемой группой, а права сообщества ЛГБТ неотделимы от прав человека

В России значительно увеличивают штрафы за свободу мирных собраний

Суддзі, якія каралі ЛГБТ-актывістаў у 2009-2010гг. за мірныя акцыі, трапілі ў спіс неўязных у ЕС

Над гамафобным палітзняволеным Дашкевічам здзекуюцца гамафобнымі метадамі

Камэнтары

Gagarin | 28 ліпеня  [субота, 2017]

варвара ты как дурой была так дурой и осталась...это безусловно в глазах смотрящих на тебя и тебе по каким то причинам сожелеющим, но мы та все знам какие цели ты приследуеш -очередной отсос гранта учобы или что то вроде того! ганьба карочь вот! =) =) =)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte