Сёння 13 лістапада
Навіны

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

17 красавіка "Еўрарадыё" падрыхтавала рэпартаж пра гамафобію ў БНФ, запланаваны пікет ЛГБТ-актывістаў і іх саюзнікаў каля офіса партыі. Журналісты "Еўрарадыё" звязаліся з старшынёй праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргеем Андросенка і намеснікам старшыні партыі Беларускі Народны Фронт, кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе Рыгорам Кастусёвым.

Лідар гей-руху Сяргей Андросенка збіраецца пікетаваць сядзібу Партыі БНФ, а намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў лічыць гомасексуалізм ненармальнай з'явай.

Навіна раней сёння: Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі
 
Еўрарадыё: Вас уразілі выказванні намесніка старшыні партыі БНФ Аляксандра Стральцова... А якія канкрэтна?

Сяргей Андросенка: Кіраўнікі партыі БНФ ужо доўгі час нейкім чынам чапалі ЛГБТ-супольнасць і не пазбягалі магчымасці неяк некарэктна выказацца ў наш бок. Стральцоў шмат разважаў пра нездаровасць ЛГБТ-асоб, назваў ЛГБТ-рух дэструктыўнай сілай. Больш за тое, ён звярнуўся да беларускіх улад, каб тыя прынялі канкрэтныя меры па недапушчэнні падобных з’яваў у будучым. З аднаго боку гэта смешны, але з іншага – дзіўны і небяспечны факт. Апазіцыйныя палітыкі, якіх самых лічаць дэструктыўнай сілай у Беларусі, якія самі з’яўляюцца “геямі” ў палітычным плане – яны самі цкуюць іншую меншасць і заклікаюць да яе дыскрымінацыі. Мы лічым, што гэта няправільна. Так рабіць нельга, калі мы ўсе працуем у складаных умовах аўтарытарнай улады, якая пазбаўляе нас правоў – што БНФ, што ЛГБТ-рух. Часам задумваешся, пры якой уладзе нам – ЛГБТ-супольнасці – будзе лягчэй жыць: пры цяперашняй, або пры той, дзе бачаць сябе розныя карвацкія-стральцовы.

Еўрарадыё: Гэта апошняя кропля? Шматлікія палітыкі выказваліся супраць ЛГБТ-руху. Чаму менавіта офіс БНФ вы будзеце пікетаваць?

Сяргей Андросенка: Мы заўсёды даем адказ на гамафобныя выбрыкі. Я ў свой час таксама быў у “Моладзі БНФ”, хіліўся да нацыянальнай ідэі. Я зышоў адтуль цераз гамафобнае цкаванне, і геі Беларускага народнага фронту сустракаюцца з цкаваннем і сёння. Калі партыя пазіцыянуе сябе, як нацыянальна-арыентаваная партыя, яна не можа цкаваць сваіх гомасэксуальных чальцоў, бо гомасэксуальнасць – гэта не ідэалогія. Усё кіраўніцтва партыі разглядае гомасэксуальнасць як ідэалогію. Я неаднаразова чуў у вузкіх колах выказванне старшыні партыі, што барацьба за правы гомасэксуалаў – гэта дэструктыўная хваравітая ідэалогія. Што Беларусь ператворыцца ў Садом і Гамору, калі нам даць больш свабоды. І што мы ўсіх заразім сваёй хваробай. Вядома, гэта глупства. Наконт заявы Стральцова член партыі БНФ з Маладзечна накіраваў заяву кіраўніку партыі, у Сойм – і яны нават не палічылі правільным адказаць на заяву.

Еўрарадыё: Калі звяртацца да нашых суседзяў – 17-га сакавіка ў Пецярбургу забаранілі прапагандаваць гомасэксуалізм і педафілію сярод непаўналетніх. Гей-актывісты звярнуліся да ўладаў заходніх краінаў забараніць уезд для губернатара Пецярбурга. Калі вам не дазволяць гэты пікет – ці вы гатовыя ісці на нейкія іншыя меры?

Сяргей Андросенка: У нас да 17-га траўня плануецца шэраг мерапрыемстваў. Пра дыскрымінацыю дзяржаўную, пра гамафобію ў адукацыі і шмат іншых тэмаў. Аб адной гамафобіі БНФу мы казаць не будзем. Магчыма, мы прыдумаем яшчэ і іншыя формы: перадаць петыцыю, калі не дазволяць пікета. Мы разумеем, у якой дзяржаве жывем і не строім сабе ілюзій. Падача заяўкі на пікетаванне – гэта нашае выказванне пратэсту. Каб на гэта звярнулі ўвагу і кіраўнікі партыі БНФ, вывучылі тэматыку ЛГБТ увогуле.

Еўрарадыё: Ці вы спрабавалі кантактаваць неяк прыватна з кіраўнікамі БНФ?

Сяргей Андросенка: Мы сустракаліся не аднойчы і са спадаром Кастусёвым, бачыліся з лідарам БНФ Аляксеем Янукевічам на канферэнцыі ў Варшаве. Нягледзячы на тое, што там была прэзентацыя нашых матэрыялаў, Аляксей Янукевіч ніякіх гамафобных заяваў не рабіў. У некаторых выпадках гэта зусім іншыя людзі. Яны часам імкнуцца рабіць з сябе талерантных людзей, а гамафобія з іх льецца тут у Беларусі. Безумоўна, мы праінфармуем нашых заходніх партнёраў. Мы будзем пра гэта казаць. Гэта – місія нашай арганізацыі.

Рыгор Кастусёў: Я іх шкадую, бо гомасэксуалізм – гэта ненармальная з’ява

Еўрарадыё: Ці вы рабілі заўвагу Аляксандру Стральцову, ці вы таксама прытрымліваецеся думкі, што аб’яднанні гомасэксуалістаў – гэта дэструктыўныя сілы?

Кастусёў: Калі выказаць мае асабістыя адносіны да гэтых людзей – я іх крыху шкадую, бо гэта ненармальная з’ява ў адносінах чалавека да чалавека. Таму, я думаю, што такія рэчы людзі не павінны “выпячваць”, паказваць іншым людзям. Гэта асабістая праблема таго чалавека, якога яна закранае.

Еўрарадыё: Гэта ваша асабістая пазіцыя. А ці ёсць у партыі нейкая афіцыйная пазіцыя наконт сэксуальных меншасцяў?

Кастусёў: Партыя БНФ – гэта людзі, якія маюць падобныя погляды на гэтую праблему. Вядома, нехта мякчэй ставіцца да такіх людзей, нехта – больш жорстка, але кірунак адносінаў да сэксуальных меншасцяў у вялікай ступені супадае. Адназначна скажу, што партыя БНФ ставіцца адмоўна да гэтай з’явы, і не ўспрымае такіх дзеянняў гэтых людзей.

Еўрарадыё: Але пікет геяў і лесбіянак вы не будзеце закідваць яйкамі ці разганяць?..

Кастусёў: Я не буду рабіць супрацьзаконных дзеянняў. Гэта іх права - выказваць такім чынам свае думкі. Але я іх успрымаю адмоўна.

Еўрарадыё: Гэта не першы канфлікт апазіцыйных партый з сэксуальнымі меншасцямі. Апазіцыйныя партыі маглі б змагацца за дэмакратыю, за свабоду і аб’яднацца з гей-актывістамі, якія па-сутнасці змагаюцца за тое самае...

Кастусёў: З боку партыі БНФ ініцыяцыі канфліктаў не было. Мы проста выказвалі свае меркаванні раней і цяпер. Канфлікту няма. У нас ёсць свая пазіцыя і мы яе выказваем. Я гэта ўспрымаю такім чынам.

Аўдыё версію можна слухаць на сайце радыё.

Паводле Еўрарадыё

Аўтар артыкулу: Еўрарадыё; Даша Форман, Ліза Кучаравая

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte