Сёння 25 сакавіка
Навіны

Гамафоб Давыдзька чарговы раз выказаўся ў падтрымку легалізацыі прастытуцыі

Гамафоб Давыдзька чарговы раз выказаўся ў падтрымку легалізацыі прастытуцыі

Старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька патлумачыў, чаму выступае за легалізацыю старажытнай прафесіі: — Прастытуцыя была, ёсць і будзе, — сказаў высокапастаўлены чыноўнік у інтэрв’ю «Тэлеграфу». — Гэта лепш за ўсіх ведаюць менавіта тыя людзі, якія адлюстроўваюць барацьбу з ёю.

Нагадаем, што Генадзь Давыдзька знаходзіцца ў Чорным спісе ГейБеларусі з 2007 года. У той час дэпутат беларускага парламента Генадзь Давыдзька прапаноўваў забараніць сэкс-меншасцям усынаўляць дзяцей. «Чаму беларускае заканадаўства не забараняе ўсынаўленне дзяцей асобамі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі?»- з такім пытаннем дэпутат звярнуўся да тагачаснага міністра юстыцыі Віктара Галаванава.

Так, існаванне афіцыйнай магчымасці купіць сэкс за грошы, магчыма, раз’юшвае некаторых старых жонак, якія не разумеюць, што цяпер іх мужы (калі ўжо яны «хадакі» па прыродзе сваёй) на каханак марнуюць значна больш. Прычым цікава, што на значна больш страшную, на духоўную прастытуцыю, калі ты душу прадаеш за грошы, калі ты хлусіш у імя грошай, мяняеш сваё ўласнае «я» за грошы — ніхто ўвагі не звяртае. А гэтая прастытуцыя страшнейшая. Але гэта паўсюдна, гэта не лічыцца прастытуцыяй.

Калі ж хтосьці прадае цела за грошы, то гэта ўжо дрэнна. Але душа важнейшая, чым грошы.

Паводле Наша Ніва

Аўтар артыкулу: Наша Ніва

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte