|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 2 сакавіка а 637 Gay.ru і Lesbi.ru сталі дасяжнымі ў Беларусі пасля перапіскі гей-актывістаў з Міністэрствам сувязі![]() На працягу апошніх 5 дзён-тыдня ў Беларусі стаў магчымы доступ да Расійскага нацыянальнага сервера геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў Gay.ru / Lesbi.ru без абыходу забароны на яго ананімайзерамі. Блакіроўка была ажыццяўлена «Белтэлекамам» праз наладкі DNS па загадзе Міністэрства сувязі ў 2004 годзе. «Белтэлекам», манапаліст па пастаўцы інтэрнэт–паслуг у Беларусі, выканаў загад. Галоўны спэцыяліст упраўленьня электрасувязі Міністэрства сувязі Андрэй Сабораў у інтэрвію Радыё «Свабодзе» сцвярджаў, што «сайты заблакаваны згодна заключэнню Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленню парнаграфіі, гвалту й жорсткасці (РЭК), і што камісія не раіла распаўсюджваць гэтыя сайты на Беларусі». 26 верасня 2009 на 5 Беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі ў прынятай большасцю галасоў Мінскай Рэзалюцыі аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей быў змешчаны пункт, які заклікаў «спыніць практыку блакавання доступу да ЛГБТ інтэрнэт-рэсурсаў». Рэзалюцыябыла разаслана ў шэраг дзяржаўных устаноў Беларусі, у тым ліку ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. У лістападзе 2009 прыйшоў адказ з Міністэрства сувязі, у якім сцвярджалася, што «Мінсувязі не вядомыя факты блакіравання доступу да ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў». Гэта сцвярджалася ў лісце, атрыманым за подпісам першага намесніка Міністра сувязі І.В. Рак. 3 снежня, сябрамі «ГейБеларусі» былі зроблены тэставыя спробы атрымаць доступ да сайтаў Gay.ru і Lesbi.ru у Мінску, Брэсце і Віцебску. Як і на працягу апошніх год – доступ да гэтых ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў, якія не маюць парнаграфічнага зместу, аказаўся немагчымым, аб чым гей-актывісты паведамілі ў чарговым лісце ў Міністэрства сувязі. У апошнім адказе, атрыманым з Міністэртва інфарматызацыі гаворыцца, «што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі не нясе адказнасці за дасяжнасць Інтэрнэт-рэсурсаў, якія размешчаныя ў расійскім нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт (домен ru)». За подпісам першага намесніка Міністра сувязі І.В. Рак раіцца «па пытаннях работаспасобнасці ўказаных рэсурсаў звярнуцца да адміністрацый згаданых сайтаў». У лісце таксама гаворыцца, «што ў Рэспубліцы Беларусь згодна з ліцэнзіяй у вобласці сувязі аператары электрасувязі не ўпаўнаважаныя блакаваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў сваім абанентам».
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыБлогер Wadzik: «Я пратэстую! Я за підараў!» У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ ГейБеларусь чакае рэакцыю ад заканадаўчай і выканаўчай улады на Мінскую Рэзалюцыю аб правах ЛГБТ |