Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Гей-актывісты атрымалі 100 адмоў на ўсе 100 заявак аб правядзенні акцыі ў Мінску

Гей-актывісты атрымалі 100 адмоў на ўсе 100 заявак аб правядзенні акцыі ў Мінску

Шэсце раўнапраўя павінна было прайсці ў Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі 17 траўня. 7 арганізатараў падалі 100 заявак на правядзенні акцыі. Да 12 траўня прыйшло 100 адмоў у правядзенні гей-прайда 2011.

- Усе заяўкі цалкам адпавядалі нормам унутранага дзяржаўнага заканадаўства. Мы ахапілі ўвесь Мінск: ад Малінаўкі да Уручча. Нават пазначалі тыя месцы, дзе людзі амаль не ходзяць.У асноўным адмовілі з прычыны незадавальненні мераў грамадскай бяспекі, - паведаміў TUT.BY Сяргей Прадзед, актывіст ЛГБТ-руху. (ЛГБТ – рух за абарону правоў лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў).

Вось як аргументаваліся некаторыя адмовы.

Шэсце па вуліцы Сурганава не дазволілі, бо “проведение данного мероприятия будет создавать помехи движению пешеходов домов № 13, 11, 7, 5, 8 по улице Сурганова, движению транспорта по улице Сурганова, а также бесперебойному функционированию субъектов хозяйствования расположенных по указанному адресу". Па такой жа прычыне адмоўлена ў правядзенні акцыі на вуліцы Гікала і ў парку ім. Янкі Купалы.

Як паведаміў Сяргей Прадзед, на заяўку правядзення мітынгу насупраць шматпавярховага гатэля “Беларусь” каля помніка С.Пушкіну таксама знайшлася прычына: “будет создавать помехи пешеходам по пешеходным дорожкам сквера Старостинская Слобода, а также не будет содействовать сохранности элементов благоустройства и зелёных насаждений возле памятника".

На тэрыторыі парка Дружбы народаў у правядзенні акцыі адмовілі, таму што ўздоўж вуліцы Арлоўскай "проводится реконструкция тепловых сетей". "Сбор участников и проведение митинга возле места проведения тепловых сетей будет создавать угрозу для здоровья и жизни участников мероприятия".

- Нягледзячы на забарону, шэсце адбудзецца. Яно будзе накіравана супраць адмовы ў правядзенні акцыі,- дадаў Сяргей Прадзед.

Сяргей паведаміў, што ўчора ЛГБТ накіравала заяўку ў кнігу “Рэкордаў Гінэса” на самую забароненую акцыю. Адказ павінен прыйсці праз 4 тыдні.

Паводле TUT.BY

Аўтар артыкулу: Валянціна Ляснова

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte