Сёння 13 лістапада
Навіны

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

16 красавіка старшынёй праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргеем Андросенка і членам Партыі “Беларускі Народны Фронт” з Маладзечна Валянцінам Цішко, які таксама з’яўляецца адкрытым геем, была накіравана заяўка ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікету «Прывітанне Аляксандру Стральцову ад геяў і лесбіянак і іх сяброў!» за 50 метраў ад уваходу ў офіс Партыі БНФ. ЛГБТ-актывісты плануюць правесці свой пікет 17 траўня, у Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі.

Грамадскія актывісты хочуць выказаць пратэст у сувязі з гамафобнымі выказваннямі намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксандра Стральцова і ягонымі заклікамі да дыскрымінацыі сэксуальных і гендарных меншасцяў у Беларусі.

У сакавіку ў СМІ і на сайце Партыі БНФ з’явіўся заклік апазіцыйнага палітыка “да адпаведных органаў беларускай дзяржавы”, каб тыя прынялі “канкрэтныя меры па недапушчэнні падобных з’яваў у будучыні" (маецца на ўвазе, публічных ЛГБТ-акцый).

Напэўна, я не скажу лепей, чым нядаўна сказаў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі: “Я падтрымліваю аднаполыя шлюбы таму, што я – кансерватар”. Я з’яўляюся шчырым кансерватарам, прытрымліваюся правіцы і адначасова з’яўляюся геем. Лічу тое, што дазваляюць сабе некаторыя беларускія нацыяналісты – гэта не палітыка і пашырэнне нацыянальных каштоўнасцяў, гэта заклік да гвалту і дыскрымінацыі сацыяльнай групы”, - лічыць маладзечанскі чалец Партыі БНФ Валянцін Цішко.

Кансерватыўныя партыі Швецыі, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін даўно не дзеляць людзей паводле правільнай і няправільнай сэксуальнай арыентацыі. Гамафобія – гэта элементарныя нявуцтва і нявыхаванасць”, - лічыць малады кансерватар.

Нядаўна я напісаў скаргу, у сувязі з гамафобнымі заявамі Аляксандра Стральцова, на імя старшыні БНФ, у сойм і кантрольна-рэвізійную камісію, на адпаведнасць такіх заяваў Статуту Партыі. Як зараз кажа сам сп. Стральцоў: ніякай вымовы не будзе, на партыйнай Управе пасмяяліся і пакінулі яго без разгляду”, - распавядае Цішко.

Кансерватыўнага партыйца падтрымаў старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Я лічу, што палітыкі, кшталту Стральцова, сваімі гамафобнымі заклікамі дэскрэдытуюць нацыянальную ідэю, еўрапейскі выбар Беларусі і дэманструюць местачковасць тутэйшых кансерватараў. Час ідзе, а некаторыя з палітыкаў да гэтага часу жывуць сярэднявечнымі ці савецкімі забабонамі пра нездаровае і асацыяльнае паходжанне гомасэксуальнасці. Праваабарончы праект “ГейБеларусь” асуджае мову нянавісці да прадстаўнікоў ЛГБТ”, - кажа лідар “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка.

У 2009 годзе адыёзны гамафоб Стральцоў праз інтэрнэт ужо быў распаўсюджваў адкрыты ліст з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «ГейБеларуссю». Тады Стральцоў патрабаваў ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта і “Вясны” спыніць супрацоўніцтва з ЛГБТ-арганізацыяй і не падтрымліваць ЛГБТ-раўнапраўе, заклікаў Асамблею НДА выключыць “ГейБеларусь” з шэрагу сваіх сяброў.

Дата правядзення акцыі абрана невыпадкова – штогод 17 траўня міжнародная супольнасць адзначае Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобі і трансфобіі.

Адзначаемы ў шматлікіх краінах свету Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі заснаваны ААН і Еўрапейскім Парламентам па ініцыятыве французскага навукоўцы Луі–Жоржа Тана, прымеркаваны да выключэння Генеральнай Асамблеяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя гомасэксуальнасці з класіфікацыі псіхічных захворванняў, што адбылося 17 траўня 1990 года.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte