|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 3 сакавіка а 046 Гэй, часопіс G.A.Y.! (+фота і аўдыё)![]() У ноч з 27 на 28 лютага ў менскім клубе «6_А» быў прэзентаваны «не першы, але новы» часопіс для геяў і лесбіянак «G.A.Y: good as you». Ведаючы, што ў такія святыя моманты гутарыць з галоўнымі героямі варта, калі ўсе яшчэ цвярозыя, а здымаць тусу – калі ўсё нап’юцца, кантрыбутары «34» падзяліліся на вахты. Вашай увазе – preparty-рэпартаж ад Шуры Лепель і ўласна party ад Насты Касцюк. 1. Падзея. Сяргей Прадзед – галаўрэд G.A.Y. – на просьбу папазіраваць праточана вядзе да імправізаванай расьцяжкі з лога аб’яднання GayBelarus – актывісты гэтай суполкі і ініцыявалі з’яўленне новага сацыяльнага глянцу для ЛГБТ-грамады. «Я не фотагенічны», – папярэджвае Сяргей і, эфектна ўзмахнуўшы вейкамі, пазіруе. Гэткае папярэджанне я сёньня пачую неаднойчы. Першай справай перамываем косткі папярэднікам. «Taboo» Эдзіка Тарлецкага – крэатыўны часопіс для досыць вузкай аўдыторыі, мала хто з геяў ведаў пра яго існаванне. А вось першая ластаўка – «Форум» – добра зарэкамендаваў сябе менавіта ў тусоўцы. Яго памятаюць дагэтуль. На яго і арыентавалася рэдкалегія G.A.Y. Хлопцы свядома спалучаюць выразны, наколькі гэта магчыма ў ч/б, дызайн і вострую сацыяльшчыну: іх арганізацыя найперш праваабарончая. Фоты з менскіх «квір-шпацыраў» апошніх 10 год, справаздачы з тэматычных канферэнцый, заклікі супраць гамафобіі, інтэрв’ю з простымі беларускімі квірамі ў інтэрнэт-чатах і – цвяток радзімы васілька – лінгвістычнае асэнсаванне словаў «гей» і «підарас» – і нясмелыя спробы рэвалюцыі ў айчыннай гістарыяграфіі:
Захоўваецца дзвюхмоўная традыцыя айчыннага гей-чытва. А што яшчэ адрознівае ад папярэднікаў – удалося залучыць досыць вялікае кола аўтараў, якія працавалі ўжо для пілотнага нумару. Большасць – пад нікамі і псеўданімамі: шмат хто з кантрыбутараў – непублічныя геі: «Ёсць адзін выкладчык, які не хацеў бы афішаваць арыентацыю,» – расказвае Сяргей. Ці то яшчэ будзе – хлопцы маюць у галаве канцэпцыю нумароў 2, 3, 4 і спадзяюцца, што да іх далучацца цяжкія на пад’ём лесбі-актывісткі. Найперш дзеля візуалкі: пакуль што на ілюстрацыях – адны хлопцы. Свядомая пазіцыя – раскручваць сваіх герояў: на фронт-каверы – зорка стрыптызу Ромачка «Тамерлан» Харытонаў, на бэк – травесці Ліка Мілоўскі.
2. Месца «6_А», дзе ўсё мае адбыцца, нягледзячы на падкрэслены статус гей-установы, – як на мяне, афігенная мадэль нашай нефармальнай культуры наогул. Прыклад таго, як пры вялікім жаданні кожны можа круціцца. «6_А» – клуб-трансформер: да 3-й дня тут рабочая сталоўка. А 5-й уключаюцца кандыцыянеры, а 10-й рассоўваюцца незаўважныя бункерныя дзьверы, аб 11-й вечара сталоўку не пазнаць. Па духу – тыповы берлінскі ці пражскі моладзевы тусач у постсавецкіх дэкарацыях, толькі савок тут не ў мінулым, а ў першую змену. Арт-дырэктар «6_А» Сяргей Андросенка кажа: «Follow the white rabbit,» – і мы знікаем за масксеткай, што аддзяляе танцпол ад грымёркі, у якую на вачах ператвараецца адзін са сталоўскіх бункераў. Сяргей, са свайго боку, дзеліцца прадчуваннямі блізкай прэзентацыі: Апоўначы на танцполе, дзе ўжо зажыгае дыджэй, амаль пуста: гей-туса зазвычай падцягваецца толькі да гадзіны ночы, таму прэзентацыя запланаваная на 2 a.m. Анансаваны мужчынскі і жаночы стрыптыз, чакаюць зорку-травесці з Кіева. 3. Людзі Між тым у грымёрцы групуецца кола аўтараў часопіса – дзеўкі і хлопцы 20-25 год. Алеся жыўцом узятая з беларускага Палесся. На ёй рамантычная сукенка і значак «Размаўляй са мной па-беларуску». Алег «аднойчы зранку прачнуўся без зуба». Пасля кожнага кадру ён бяжыць правяраць фоткі: «Ёпта! Зноў як торч! Усе думаюць, я амфітаміншчык. А я проста так выглядаю!» Наташа і Сяргей. Сяргей – студэнт-каліновец, які ехаў па прэзентацыю спецом з Варшавы. «Распакоўвалі з вагона на мяжы. Назад паеду – зноў распакуюць». Сяргей дорыць мне кранальны анты-СНІД сувенір з польскага гей-клубу – прэзік і water-based змазку. «Нешта вы тут усё какіе-та паліцічаскія,» – здзіўляюся я. «А што, мы не людзі? – адказвае галаўрэд Сяргей Прадзед, далучаючыся да калектыву. – Я вось чатыры разы ў «Малады фронт» уступаў». – «І як?» – «Чатыры разы не прынялі». Дыджэй Саша Гагарын сёння меўся граць, але запрошаныя дыджэі «задалі надта энэргічны фармат». Яго музыка больш мяккая. Выбіраюся на танцпол. Там, у імправізаваным райскім шалашы, Мікіта (злева) і Валера прадаюць G.A.Y. па 8.000 бр – гэта, дарэчы, кошт самага бюджэтнага кактэйля ў клубе: У разгар гандлю мне на калені, робячы спакушальныя рухі, прысядае нейкі бухі чэл. Яго, па ходу, ніхто не пазнае. Сфтокаўшы, пачынаю паказваць яго здымак іншым. «Гэта ж зорка з вокладкі, Ромачка, – уносіць яснасць Саша Гагарын. – Яму ж бар свабодны, вось ён і назюзюкаўся. Баюся, мужчынскага стрыптызу сёння не будзе». Апоўначы ахова вынесла зорку з вокладкі на мароз. Калі аўтар пакідаў гасцінныя сцены клубу «6_А», Рома бязрадна наразаў колы па паркоўцы, яўна не разумеючы, дзе ён. 4. Паці Фота Насты Касцюк: ТУТ ЯШЧЭ Напрыканцы матэрыялу – warning, жыўцом перадраны з часопіса G.A.Y.: фотаздымкі асобаў не сведчаць аб іх сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
Паводле
34 multimedia magazine Аўтар артыкулу: Шура Лепель; фота: Шура Лепель і Наста Касцюк Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВышел второй номер журнала "GAY: good as you" Фотасправаздача Насты Касцюк з прэзентацыі новага гей-лесбі часопіса «GAY» 27 лютага ў Мінску прайшла прэзентацыя новага гей-лесбі часопіса «GAY» (+фота і часопіс) 27 лютага ў «Клубе 6_А» - прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY» Перасылаць порначасопісы па пошце ў Беларусі – злачынства Дзіва Андэрсан Лі і ГейБеларусь прэзентавалі часопіс «34» 21 сакавіка, у суботу, у «Люціку» — вечарына «34». Прыйдзі і атрымай… Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахЗащитники и противники гей-равноправия посмотрели друг другу в лицо (+фото) 2 ліпеня ў Мінску сустрэнуцца прыхільнікі і праціўнікі гей-раўнапраўя Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным "Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці Реакция нацболов: "Пиздить его надо" (добавлено видео) Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде Міліцыя забараняе праяўляць гомасэксуальнасць на вуліцах Вышел второй номер журнала "GAY: good as you" Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд |
Камэнтары
уроды каб вы перадохлi