Сёння 21 верасьня
Навіны

"ГейБеларусь" ідзе на Чарнобыльскі шлях пад вясёлкавымі сцягамі супраць чалавечай безадказнасці

Арганізатары Чарнобыльскага шляху не жадаюць бачыць на традыцыйнай акцыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці з іх сімволікай. Намеснік старшыні “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка расцэньвае ўдзел геяў і лесбіянак у шэсці як асабістую абразу, а старшыня аргкамітэта шляху Юрась Хадыка называе іх неўплывовымі хуліганамі.

Лідар праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка кажа, што геі і лесбіянкі збіраліся ўдзельнічаць у акцыі без сімволікі – проста як неабыякавыя грамадзяне – так, як гэта было штогод. Але заявы арганізатараў прымушаюць ЛГБТ-супольнасць візуалізаваць сябе.

Канешне апазіцыя зусім не зацікаўленая ў тым, каб яе атаясамлівалі з гэтай неўплывовай, наогул хуліганскай групай, якая выступае пад рознакаляровымі сцягамі. Ніхто не забараняе ім свае правы бараніць законным шляхам. Хочуць, няхай звяртаюцца ў гарадскі выканаўчы камітэт з просьбай дазволіць шэсце прысвечанае сексуальным свабодам у Беларусі.

Лідар “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка распавёў радыё "Рацыі", што на адмысловай радзе было прынятае рашэнне ісці на Шлях менавіта пад вясёлкавымі сцягамі ЛГБТ.

Хаця, кажа ён, геі і лесбіянкі збіраліся ўдзельнічаць у акцыі без сімволікі – проста як неабыякавыя грамадзяне – так, як гэта было штогод. Але заявы арганізатараў прымушаюць ЛГБТ-супольнасць візуалізаваць сябе.

– Калі мы чуем увесь час, што мы нейкія не такія, што мы «збачэнцы», што мы хуліганы, мы адчуваем неабходнасць візуалізовываць сябе на падобных мерапрыемствах і выказваць падтрымку нейкім лозунгам, дэманструючы ўсю сваю разнастайнасць. Калі ў некаторых арганізатараў праблемы з геямі і з лесбіянкамі, то, безумоўна, пра гэта трэба казаць. За заявы гамафобнага кшталту арганізатараў трэба будзе несці адказнасць і ў тым ліку перад еўрапейскай супольнасцю, да якой яны вельмі часта звяртаюцца, калі наракаюць на дыктатарскі рэжым.

Сяргей Андросенка падкрэсліў, што ўдзел у Чарнобыльскім шляху не ставіць мэтай эпатаж ці прапаганду ЛГБТ-ідэялогіі. Паводле Андросенкі, сябры супольнасці падзяляюць занепакоенасць экалагічнымі праблемамі і выступаюць супраць чалавечай безадказнасці.

Нагадаем, вясёлкавы сцяг, сімвал сусветнага ЛГБТ-руху, ужо быў падняты на Чарнобыльскім Шляху ў 2008 годзе. Тады ініцыятарам яго падняцца таксама быў Сяргей Андросенка.

Паводле Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Министерство юстиции Вьетнама поддержало легализацию однополых браков

Британский премьер Дэвид Кэмерон хочет экспортировать однополые браки по всему миру

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Совет ЕС: Права человека должны играть ключевую роль в политике Брюсселя

Мексиканцы избрали первого мэра-гея в истории страны

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte