Сёння 7 сакавіка
Навіны

ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай "Гей Праўды Беларусі"

ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай

21-гадовы Аляксандр Міронаў, рэдактар легендарнага беларускага самвыдату, амаль адразу з гарадской элетрычкі Маладзечна – Мінск, якой так ганарыцца Беларуская Чыгунка, прыехаў на штаб-кватэру “ГейБеларусі” ў Заводскі раён сталіцы, каб распавесці аб сваіх планах, творчых ідэях на бягучы год і проста паразмаўляць за жыццё за кубачкам гарбаты.

Актывіста ласкава сустрэлі і абагрэлі гейбеларусеўцы Сяргей Андросенка і Аляксей Кулік. Яны напаілі госця чаем і прапанавалі выкурыць польскую цыгарэтку “Djarum. Vanilla”. Саша Міронаў, які апошні раз нам даваў інтэрвію ў далёкім жніўні 2009, саграўся і настроіўся на гутарку.

Газету, якую я выдаваў раней, кажу зараз пра “ПССС”, вырашыў перавесці ў троху іншы фармат. Такі, каб назва адпавядала зместу. Бо назва “паниковские слухи, сплетни, скандалы” не зусім адпавядала сур’ёзным тэмам, якія я не хацеў абмінаць. Ды і Панікоўка, папулярнае ў Мінску месца збору ЛГБТ, на якой усё і пачалося, памерла разам са зменамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія забаранілі геям, лесбіянкам, трансвестытам піць на ўслончыках каля Дома афіцэраў.

Саша Міронаў, як і ўсе, любіць "ГейБеларусь" і Мінскі Гей Прайд
ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай

Мне хацелася заўсёды пісаць на розныя тэмы, спалучаць скандальныя артыкулы, кшталту абмеркавання сісяндраў Сняжаны, што зараз увайшла ў новаствораны калектыў “Экзотык шоў №1” ці пра тое, што беларуская травесці Патрыцыя Блю стала “галоўнай підэссай Беларусі” да тэмаў з сур’ёзным абмеркаваннем палітычных і грамадзянскіх правоў.

Саша Міронаў (самы злева) на акцыі ў 2010г. у Мінску да 10-годдзя легалізацыі аднаполых шлюбаў у Нідэрландах
ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай

На некаторы час я прыпыніў выхад газеты ўсярэдзіне 2011 года, апошні выпуск я рыхтаваў да Сёмага Мінскага гей-прайда. Прычыны прыпынення былі розныя, адна з асноўных, гэта мая раптоўна ўзніклая нянавісць да ЛГБТ-супольнасці за яе грамадзянскую пасіўнасць, пры ўсёй маёй любові да пасіўных геяў. Эканамічная сітуацыя і палітычная абстаноўка ў краіне толькі ўзмацнялі маю дэпрэсію, пасля Прайда вясёлкавыя фарбы згаслі канчаткова, як на двары, так і на душы, наступіла восень, а пасля і зіма.

У звычайным жыцці Саша проста сімпатычны хлопец
ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай

Але настаў новы год, а з ім прыйшлі і новыя сілы. Пасля размоваў з прыяцелямі, сябрамі, калегамі прыйшоў да высновы, што трэба асвяжыць старую ідэю, ад назвы да фармату.

Ад гэтага часу мы будзем называцца “Гей ПраўДа”, назва будзе прыгожа адпавядаць прынцыпу выдання – свабода слова і самавыяўлення, будзем імкнуцца павялічыць колькасць арыгінальных публікацый, у тым ліку аб беларускай ЛГБТ-тусоўцы і яе зорках. Будзем імкнуцца распаўсюджваць інфармацыю шырока, непрадузята і захоўваць баланс паміж іроніяй, сенсацыяй і прыстойнасцю.

ГейБеларусь наведаў рэдактар будучай

Выданне будзе распаўсюджвацца ў друкаваным і электронным фарматах. Аформіць падпіску і звярнуцца па пытаннях, якія цікавяць, можна праз рэдакцыйную э-пошту psss.by@gmail.com.

Бліжэйшы выпуск выйдзе ўжо ў сераду 25 студзеня”.

Каманда праваабарончага праекта “ГейБеларусь” жадае поспехаў “Гей Праўдзе Беларусі” і Аляксандру Міронаву ў творчасці, актывізме і працы на карысць беларускай ЛГБТ-супольнасці, няхай і такой пасіўнай.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Камэнтары

Владок | 4 лютага  [субота, 1630]

какой ужас вот из за такого нас потом и ненавидят

сяргей | 5 лютага  [нядзеля, 158]

З за якога такога? Я не зусім разумею "наезд".

16 лютага  [чацвер, 1808]

Владя, иди ты нах й. Ребята, вы молодц.

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte