Сёння 26 чэрвеня
Навіны

ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!"

ГейБеларусь

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” далучыўся да кааліцыі вядомых беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”. Пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Звязу кааліцыя прапагандуе ідэю бязвізавага руху паміж Беларуссю і Еўропай.

Асноўная задача кааліцыі: ажыццяўленне грамадскай кампаніі “Без візы!” па прасоўванні аргументаў за скасаванне і змякчэнне візавага рэжыму.

У нас ёсць цудоўны прыклад балканскіх дзяржаваў, дзе грамадства істотна паўздзейнічала на скасаванне візавай заслоны. Праводзіліся розныя акцыі, прыводзіліся аргументы, патрабавалася скасаванне віз. Актыўная пазіцыя грамадзянскай супольнасці не засталася незаўважанай.

Сёння нам часта неабходна мець штампік у пашпарце для таго, каб пабываць у цікавай для нас Еўропе, а атрымаць шэнгенскую візу не так проста, як хацелася б, таксама не так лёгка і еўрапейцам патраць у Беларусь. Сваёй актыўнасцю мы можам паказаць урадам еўрапейскіх краін, што сення грамадству Беларусі патрэбны крок да безвізавай прасторы”- кажа валанцёр кампаніі “БЕЗ ВІЗ!” і актывістка праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Настасся Долюшка.

Якім чынам “ГейБеларусь” можа прыняць удзел у праекце “БЕЗ ВІЗ!”? Гэта фотаакцыі, эсэ, відэаролікі, апытанкі, звароты ў розныя ўстановы, кінапаказы і яшчэ бязмежны спіс нашых ідэй!

Актывізіруемся для таго, каб мы мелі магчымасць паехаць у Літву, Латвію, Польшу, Чэхію, Германію, Іспанію і іншыя еўрапейскія краіны БЕЗ ВІЗЫ!

Сайт кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte