Сёння 19 траўня
Навіны

"ГейБеларусь" віншуе Алега Яроміна з абраннем на пасаду старшыні РМГА "Сустрэча"

13 траўня агульным сходам Савета Рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання "Сустрэча" быў абраны новы старшыня Савета арганізацыі. Ім зноўку стаў Алег Яромін. Ён змяніў на гэтай пасадзе Дзяніса Гаваркова.

Як паведамляе сайт арганізацыі, Алег Яромін прыступіць да выканання абавязкаў старшыні Савета РМГА "Сустрэча" з 16 мая 2012года.

Рада праваабарончага праекта “ГейБеларусь” віншуе Алега Яроміна з абраннем на пасаду старшыні сяброўскай арганізацыі і выказвае ўпэўненасць, што старшынство Алега Яроміна распачне новы віток у адносінах паміж двума рознымі, але таварышскімі арганізацыямі.

На фота: каардынатар праграм па ВІЧ/СНІД, член Савета РМГА "Сустрэча" Алег Яромін на цэрымоніі адкрыцця сёмага Мінскага Гей Прайда 11 кастрычніка 2011 года.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte