|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Беларусь » 11 лютага а 737 ГейБеларусь віншуе "Клуб 6_А" з 10-годдзем![]() Сёння, 11 лютага, сапраўды легендарная падзея ў жыцці беларускай КВІР-супольнасці. Толькі самі ўдумайцеся, 10 год мінскаму клубу, які адкрыта працуе для гей-публікі! Колькі мінчукоў, гасцей з іншых беларускіх гарадоў, замежных гасцей прайшло праз ягоныя залі, колькі людзей адчула смак свабоды і горыч алкаголю ў ягоных памяшканнях за гэты час! Нават не аддаючы перавагу гэтаму месцу, нельга не ацаніць працу старэйшага гей-клуба Мінска ў незалежнай Беларусі. "Нарцыс", "Люцік", "Клуб 6_А" заўсёды, на працягу 10 год, заставаўся верным сваёй аўдыторыі, развіваўся разам з намі, даваў памяшканні актывістам ЛГБТ-арганізацый і ініцыятываў, запрашаў гасцей, фарміраваў талерантнасць, быў цэнтрам нашай клубнай квір-культуры, колькі яшчэ ўсяго можна сказаць пра гэтае месца... Сёння спаўняецца 10 год клубу, які ў Беларусі стаў сапраўды легендарным. Праваабарончы праект “ГейБеларусь” не застаецца ў баку ад значных ЛГБТ-падзей у Беларусі і не можа не павіншаваць установу, якая мае такую багатую гісторыю, з юбілеем.
Мы, беларуская арганізацыя актыўнай ЛГБТ-моладзі і іх сяброў і бацькоў, віншуем мінскі “Клуб 6_А” са слаўнай датай. Мы дзякуем клубу за тое, што ў розныя часы ён станавіўся для нас прытулкам, натхненнем, зонай добрай вечарыны. Мы дзякуем адміністрацыі за разуменне, гнуткасць і дэмакратычную палітыку, а таксама жадаем далейшай плёнай бесперашкоднай працы і ўдасканалення сваёй клубнай палітыкі і працы.
Павіншуйце свой клуб з Днём Народзінаў, прыходзьце сёння ноччу, разам з намі, на святочную вечарыну. Бо гэта ўсё ж такі 10-годдзе клуба, які працуе для нас – гэта не чарговая банальная п'янка. Гэта падзея!
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцы"ГейБеларусь" віншуе Алега Яроміна з абраннем на пасаду старшыні РМГА "Сустрэча" Нашы паштоўкі ў кнізе "Thank You Thomas Hammarberg" ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - без віз" "ГейБеларусь" поздравляет московскую "Радужную ассоциацию" с предстоящим съездом У Беларусі пачынаецца прыём заявак на ўдзел у КиївПрайд2012 Лидеры молодёжных организаций Европы посетили штаб-квартиру "ГейБеларуси" в Минске Амбасада Нідэрландаў у Варшаве арганізавала абед з беларускімі ЛГБТ-актывістамі "ГейБеларусь" приняли в Евразийскую коалицию по мужскому здоровью |