Сёння 2 сакавіка
Навіны

Гродзенскі езуіт: "Была б мая воля, то я ўсіх геяў, лесбіянак выгнаў бы з касцёла, налажыў бы на іх анафему"

Гродзенскі езуіт:

Аўтарка моладзевай гродзенскай інтэрнэт-газеты “Твой стыль” Марына Харэвіч (далей - МХ) узяла інтэрв’ю ў айца Казіміраса Жыліса, які нядаўна святкаваў 40 год святарства. Гэтага святара найчасцей можна ўбачыць у Фарным касцёле на літургіі ў 7.00 ды ў спавядальніцы на працягу ці не ўсяго дня.

У сваім інтэрв’ю айцец Казімірас асудзіў геяў і лесбіянак, выказаўся супраць адопцыі дзяцей аднаполымі парамі, пахваліўся сваімі непрыхаванымі гамафобнымі ўчынкамі і заклікаў да змагання з мусульманамі.

МХ: Вас ведаюць як радыкальнага змагара за маральнасць і веру. Наколькі лёгка сёння ставіць высокія патрабаванні сапсаванаму свету?

Няма іншага выхаду. Калі мы каталікі, то мы не можам займацца лібералізмам. Езуіты абсалютныя радыкалы. Калі Божы закон забараняе мужчынам жыць удваіх, ці жаніцца, то мы не можам сказаць “можна”, бо тады мы здрайцы.

Мы не можам прыняць эўтаназію – гэта забойства. Мы не можам дазволіць адаптаваць дзяцей геям, бо яны яшчэ больш геяў зробяць. Гэта амаральна, недапушчальна. Была б мая воля, то я ўсіх геяў, лесбіянак выгнаў бы з касцёла, налажыў бы на іх анафему, каб іх нагі тут не было, каб забараніць хадзіць у касцёл.

МХ: Людзі часта гавораць, што такі экстрымальныя вымаганні адпужваюць ад касцёлу.

Не згодны, гэта акурат вельмі добра. Калі б усе католікі былі такія строгія, то касцёл быў бы значна лепшы, мацнейшы.

МХ: Вы ўжо дванаццаць год працуеце капеланам у турме, сталі для вязняў аўтарытэтам... А як вы спалучаеце свой радыкалізм з наведваннем “найбольшых злачынцаў”?

Адно – абвяшчаць афіцыйна, а іншае – ісці непасрэдна да чалавека. Я не магу там быць такім рыгарыстам, я мушу быць лагодным. Калі буду казаць: “ты бандыт”, то я яго згублю, а я павінен яго навярнуць у веру, давясці да пакаяння, да споведзі.

МХ: Ці часта самі вязні просяць аб размове, аб споведзі?

Яны ж прафесіяналы... Спачатку зусім не хацелі размаўляць. Але я знайшоў спосаб –даць цукерку. Прыносіў ім прадукты, іншыя рэчы, тады яны пачалі прыходзіць дзеля гэтага. Тады ім можна шмат дабра рабіць.

МХ: А якія праблемы чалавека Вам баляць найбольш?

Праблемы сённяшняй моладзі, калі жывуць г.зв. грамадзянскім шлюбам. У такой сітуацыі іх нельга паспавядаць.

Распуста – гэта страшна, з такімі людзьмі вельмі цяжка працаваць. З Захаду прыйшла да нас гэтая свабода ды амаральнасць. У хуткім часе, калі з’ява будзе так масава распаўсюджвацца, зусім не зможам іх спавядаць. А распуста распаўсюджваецца вельмі хутка, як п’янства, наркотыкі. Вось, дзе наша гора. Гэта нас турбуе найбольш.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. Казімірас Жыліс. Узнагароджанне кс. Казіміраса дыпломам за асаблівыя заслугі для развіцця каталіцкіх СМІ на Кангрэсе каталіцкіх СМІ ў Гродне
Гродзенскі езуіт:

Таксама ў інтэрв’ю гамафобны каталік хваліцца сваімі непрыхаванымі гамафобнымі замашкамі.

Калісьці я ляцеў самалётам з Нью-Ёрка ў Парыж, побач са мной сядзеў рускі эмігрант. Ён запытаўся, як я стаўлюся да “блакітных”. Я спачатку паспрабаваў казаць лагодна, што Божы закон не дазваляе такія стасункі. Не дапамагло.

Тады я ўстаў і сказаў: “Калі б я быў тваім прэзідэнтам, то загадаў бы цябе павесіць на першым слупе! Цяпер разумееш, як я стаўлюся да такіх як ты?!” Ён пакрыўдзіўся, перасеў, казаў: “Не хачу з табой сядзець”. А я адказваю: “І я з табой не хачу сядзець восем гадзін побач”.

І ніхто не заступіўся за яго, хаця амерыканцы маглі пасадзіць мяне ў турму за такую абразу, але не адважыліся. І я не прасіў прабачэння. А людзі смяяліся, я адмыслова гучна сказаў, каб людзі пачулі. А што рабіць, калі ён інакш не разумее? Цалаваць такіх людзей?

Адважны вы...

А што рабіць? Інакш мы станем ворагамі Богу. Ісус Хрыстос таксама ганяў. Ён быў радыкальны.

Раней улады давілі, спрабавалі ваяваць з намі. Тады я кусаўся. Казаў: “Не чапайце мяне, дазвольце мне нармальна працаваць, і я на вас нічога не буду казаць. А калі будзеце на мяне нападаць, то я, не маючы ані арміі, ані танкаў, буду вас ганіць на пропаведзі”.

Яны зразумелі, што лепш са мной не ваяваць. Я Брэжнева назваў “лашадзінай мордай” на пропаведзі ў Літве. Мяне тады маглі забіць, мне пагражалі, казалі: “Мы цябе знішчым!”

Ці гэта па-хрысціянску, так казаць чалавеку “я б цябе павесіў”, “лашадзіная морда”?

Дык ці ж я б вешаў? Гэта ўжо калі чалавек інакш не можа зразумець. Я не за забойства. Але трэба часам так “даць між вачэй” маральна, каб трохі адчуў, што так нядобра.

Не заўсёды чалавек зразумее лагодны зварот. Часам упартаму трэба громам па ім грахнуць. Але гэта толькі ў пераносным сэнсе. Каб даць чалавеку зразумець, што трэба быць чалавекам, а не свінёй.

Айцец Казімірас, вы шмат чаго робіце для Беларусі: ходзіце ў турму, апякуецеся тутэйшымі літоўскімі вернікамі, душпастырствам цвярозасці, стварылі каталіцкую тэлестудыю... Ці ёсць у вас мара штосьці яшчэ зрабіць у жыцці?

Хацелася б як мага больш прыцягнуць людзей да касцёла. Каб не было ні праваслаўных, ні каталікоў – каб быў адзіны касцёл, каб мы не былі падзеленыя паміж сабой. Гэта мая мара. Мы той самай веры, што нам дзяліць?

Але гэта цяжкае пытанне. Пакуль не зменяцца праваслаўныя патрыярхі “савецкай вытворчасці” і не прыйдуць сапраўдныя, будзе нянавісць да каталікоў. Сапраўдныя патрыярхі не будуць змагацца супраць нас, але мы разам будзем змагацца з мусульманамі і сектамі. Адтуль нам пагражае небяспека і бязбожнасць.

Паводле інтэрнэт-газета "Твой стыль"

Аўтар артыкулу: Марына Харэвіч, "Твой Стыль"

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Верховная Рада избрала временным президентом страны религиозного гомофоба Александра Турчинова

"Пад коўдрай" с Дмитрием Дашкевичем - лидером "Молодого фронта"

Полиция жестко задержала ЛГБТ-активистов на Красной площади в момент открытия Олимпиады в Сочи (видео)

Комитет ООН по правам ребенка рекомендовал России отменить закон о запрете "гей-пропаганды"

Пан Ги Мун в Сочи: "Мы должны возвысить свой голос против атак на лесбиянок, геев, бисексуалов..."

Кыргызстан: Нарушения и вымогательство в отношении геев со стороны милиции

Отличная работа, Путин!

Накануне Олимпиады генсек ООН Пан Ги Мун выступит перед членами МОК с докладом о российском гомофобном законе

Апогей гомофобной истерии в России: Школьник расстрелял учителя географии в Москве, так как считал его геем

Ученицу 9 класса брянской школы привлекли к ответственности за "гомопропаганду" среди сверстников

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte