Сёння 13 лістапада
Навіны

ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што падчас праверкі парушэнняў не выяўлена

ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што падчас праверкі парушэнняў не выяўлена

На пачатку лютага кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка накіраваў лісты да Міністра унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і начальніка ГУУС Мінгарвыканкама з просьбай падтрымаць рэгістрацыю РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”, а таксама каб распавесці аб плануемай дзейнасці грамадскай арганізацыі.

Зварот быў звязаны з актыўнасцю праваахоўных органаў у дачыненні да ЛГБТ-асоб і іх інфраструктуры: аблавамі на ЛГБТ-вечарыны ў клубах і выклікамі ў аддзяленні міліцыі на “гутаркі” заснавальнікаў “Лямбды” і некаторых наведвальнікаў вечарын.

Адказ прыйшоў больш чым праз месяц, ужо пасля адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. “Разгляд пытанняў плануемай дзейнасці РМГА "Праваабарончы цэнтр" Лямбда” на дадзеным этапе не адносіцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў”, - паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама за подпісам начальніка Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Галоўнага ўпраўлення Ляшкевіча К.Р. Таксама ў адказе на зварот Сяргею Андросенка паведамляецца, што “падчас праверкі фактаў парушэння дзеючага заканадаўства не ўстаноўлена”.

Сяргей Андросенка быў вельмі заклапочаны рэйдамі на ЛГБТ-вечарынах ў клубах  з боку ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлем людзьмі, а таксама выклікамі ў міліцыю сяброў арганізацыі. Таму ён удакладніў, што “арганізацыя ні ў якай меры не плануе садзейнічаць распаўсюджванню парнаграфіі або заахвочваць педафілію, садзейнічаць прастытуцыі або наркагандлю. Больш за тое, арганізацыя магла б супрацоўнічаць з міліцыяй па пытаннях выяўлення выпадкаў педафіліі і наркагандлю, таму што гомасэксуальнасць і жыццё гомасэксуальных людзей самі па сабе не маюць нічога агульнага з незаконнымі дзеяннямі”.

Таксама старшыня “ГейБеларусі” патлумачыў у звароце, чаму ўтварэнне “Праваабарончага цэнтра “Лямбда” важна для ЛГБТ-супольнасці і беларускіх грамадзян. Ён падкрэсліў, што “мэтай арганізацыі з’яўляецца аказанне неабходнай дапамогі і падтрымкі лесбіянкам, геям, бісэксуалам і трансгендарам у абароне іх правоў і інтарэсаў”. Сяргей дадаў, што “арганізацыя плануе аказваць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку ЛГБТ-людзям, членам іх сем'яў, арганізоўваць вольны час для такіх людзей, ствараць бяспечныя месцы сустрэч, напрыклад, у кафэ або клубах, праводзіць інфармацыйныя кампаніі і выставы, якія паказваюць бытавое жыццё гомасэксуалаў, якая прынцыпова не адрозніваецца ад жыцця гетэрасэксуальных людзей. Мы таксама жадаем аказваць юрыдычныя кансультацыі гомасэксуалам, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях”.

Нагадаем, грамадскае аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не зарэгістравалі. 8 лютага у лісце за подпісам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Алены Кірычэнкі атрымана адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”. Прычынай для адмовы названа тое, што “прадстаўлены статут РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не ўтрымлівае палажэнняў, якія сведчаць аб тым, што статутная дзейнасць дадзенага грамадскага аб’яднання будзе накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі”.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Складальнік петыцыі за забарону "Еўрабачання" ў Беларусі Арцём Кірашоў проста смачна ўсіх праэпаціраваў. Фота Кірашова з барысаўскімі трансулямі!

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Возможны стипендии для беларусов на профессиональную конференцию "Транс-Здоровье СНГ"

9 октября в Минске. Гендер, Нация, Сексуальность: презентация исследований

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

На "Евровидении 2014" Австрию представит трансгендерная женщина Кончита Вурст (фото и видео)

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte