Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Гвалтоўныя заляцанні дзяржавы да геяў

Гвалтоўныя заляцанні дзяржавы да геяў

Паміж словам і дзеяньнем у нас звычайна месціцца цмяная чаканка і няёмкая затрымка, акурат як у дрэннай п’есе. Паміж словам прэзыдэнта (аб тым, што лепей быць дыктатарам, чым блакітным) і пэўным дзеяннем (міліцыянцкія рэйды ў гей і прагей-клубы) месціцца некалькі месяцаў думання, што ж рабіць з гэтымі сэксуальнымі дысідэнтамі.

Бо чапляцца фактычна не было за што. А тут яны раптам захацелі сваю арганізацыю зарэгістраваць – цудоўная аказія праверыць іх змагарскі дух і баявую гатоўнасьць.

Дзяржаўнікі тым самым зноў перахапілі ініцыятыву ў апазыцыйнікаў па цкаванні і маргіналізацыі геяў. Бо іх гамафобныя напады і параноя нагадваюць гульню ці конкурс, хто мацней і балючэй ачарніць і параніць гэтых “недабеларусаў” і “неўласцівікаў беларускай культуры” – геяў і лесьбіяк. Апазыцыйнікі і дзяржаўнікі рэгулярна перакідваюць, выхопліваюць з рук у адзін аднога пагоню гамафобіі. І разам яны дэманструюць яднанне хаця б у адным пытаньні.

Няма сумненяў, раптоўная зацікаўленасць гей-тэмай з боку дзяржавы часткова тлумачыцца апошнімі зменамі ў заканадаўствах Расіі і Украіны, што датычыцца забароны гэтак званай прапаганды гомасэксуальнасці. Што бы ні казалі афіцыйна пра самастойнасьць курсу і палітыкі Мінску, Расія і Украіна застаюцца тымі краінамі, арыентарамі, якія неяк ды ўплываюць, натхняюць апошняга дыктатара Еўропы. Шматлікія законы ў Беларусі былі прынятыя ці хутчэй імітаваныя на раіейскі ды ўкраінскі капыл. Таму застаецца цяпер чакаць на шчасце беларускай апазыцыі і ў Беларусі падобнага антыгейнага закону. Таксама ўлады занепакоеныя пэўнай актыўнасьцю гей-руху і спробай навесці масты паміж гей-рухам і бізнэсам, гей-рухам і іншымі незалежнымі структурамі, а таксама пашырэннем дзейнасці гей-руху ў правінцыі. І, канешне, не будзем адкідваць у бок простае рэгулярнае садысцкае жаданне (нашая багатая савецкая спадчына!) уладаў дэманстраваць і нагадваць усім, хто гаспадар у хаце. Усё разам і справакавала дэсант міліцыі ў клуб “6_А” у Менску і “21 век”у Віцебску і іх жорсткія, брутальныя паводзіны з фільмаваннем і запалохваньнямі. Улюбёны занятак міліцыянтаў у цывільным здымаць усё на камеру нечым нагадвае аматараў хатняга порна, якія ўсё здымаюць, а затым часта пераглядаюць гэта дома і дзеляцца з іншымі. Стаўленне, паводзіны дзяржаўнікаў, а таксама размовы падчас выклікаў супольнікаў ЛГБТК на размову нагадваюць нейкія дзіўныя і гвалтоўныя заляцанні да геяў. Тое самае было падчас хапуну на гей-пікеце 2010 году, калі хлопцы-ў-чорным хапалі пераважна геяў і прыгэтым не чапалі лесьбіянак. Нейкая цмяная, вусцішная і прыхаваная гомасэксуальнасць і мізагіннасць многіх міліцыянтаў і спецбайцоў навідавоку.

Дзяржава ўзялася за геяў, бо пад каўпаком цяпер апынулася ці не ўся палітычная апазыцыя. Канфармісцкія збольшага рэлігійнікі небяспекай для дзяржавы не з'яўляюцца. Таму надыйшла чарга геяў. Па сутнасці, сэксуальныя дысыдэнты, хоць у цэлым зацішныя і апалітычныя, засталіся тымі, якіх дзяржава яшчэ ўсур’ёз не “ператрахівала”, не мацала і не страшыла. Апошняе, падаецца, ёй удалося – няма сумневу, у гей-клюбы у бліжэйшы час пойдуць не ўсе геі і лесьбійкі, многія ўстрымаюцца і застануцца вечарыніць у кватэрах ці лецішчах.

Цікавым застаецца пытанне, а як жа пачуваюцца геі-афіцыйнікі, тыя шматлікія геі ў структурах улады, сілавых структураў? Ну, вядома, яны працягнуць хавацца, быць “прыстойнымі грамадзянамі”, як усе, і толькі ў сеціве і на адпачынку па-за межамі Беларусі быць геямі.

Прыблізна тое ж робяць прыхаваныя геі з апазыцыі. Бо баязліўцы аддаюць перавагу віртуальным, уседазвольным заляцанням без паступстваў, а не гвалтоўным і рэальным заляцанням штодзёншчыны. Бо баязліўцы аддаюць перавагу гульні ў жыццё, у дэмакратыю, а не рэальныму жыццю і дэмакратыі.

Паводле Arche.by

Аўтар артыкулу: Arche.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

Возможны стипендии для беларусов на профессиональную конференцию "Транс-Здоровье СНГ"

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

О давлении на "ГейБеларусь" в передаче "Слово правозащитнику" (видео)

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Квир-фестиваль в Петербурге открылся нападением на ЛГБТ-активиста

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte