Сёння 23 лютага
Навіны

Хрысціянін-гей Валянцін Цішко патэлефанаваў гродзенскаму гамафобнаму ксяндзу

Хрысціянін-гей Валянцін Цішко патэлефанаваў гродзенскаму гамафобнаму ксяндзу

Мы ўжо некалькі разоў пісалі пра выказванні гродзенскага ксяндза Казіміра Жыліса, які хоча накласці на геяў і лесбіянак анафему. Лідар руху ЛГБТ-хрысціян Беларусі Валянцін Цішко  сам патэлефанаваў сп. Жылісу і папрасіў патлумачыць, што менавіта было скажона ў словах ксяндза ў інтэрв’ю “Твайму Стылю”, якое пасля з-за гэтага прыбралі з сайта гродзенскай моладзевай інтэрнэт-газеты.

Айцец Казімір адказаў, што некаторыя яго фразы былі вырваныя з кантэксту, і такім чынам змяніўся сэнс. Але што ў стаўленні да геяў і лесбіянак, ягонае меркаванне засталося ранейшым: “Калі б я быў Папежам, адлучыў бы ад касцёла ўсіх: лесбіек, педыкаў – усіх”.

Такім чынам, гамафобны ксёндз не адмовіўся ад сваіх словаў, а толькі трошкі па-іншаму сказаў тое самае.

Зараз Валянцін Цішко рыхтуе ліст да кіраўнікоў епіскапскіх курый Каталіцкага Касцёла на Беларусі па факце гамафобіі айца Казіміра Жыліса і выкарыстання ім абразлівых словаў і выразаў.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

БПЦ: гей-скандал - попытка повлиять на позицию церкви

Андрэй Кураеў: "50 з 300 епіскапаў уваходзяць у блакітнае лобі"

Гомельскія вернікі пра сэкс-скандал у епархіі

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Новый митрополит Минский и Слуцкий порадовался Лукашенко и отреагировал на обвинения в ненависти к геям, атеистам, комунистам и Западу

Семинарист обвинил православного гомельского архиепископа в домогательствах

Папа Римский: "Мы должны быть аккуратны, чтобы не сделать детям однополых пар прививку от веры"

Новый глава Белорусской православной церкви: "И когда я встречаю голубых и лесбиянок, мне просто становится как-то мерзко"

Ватикан выяснит отношение прихожан к однополым бракам

Папа Рымскі крытыкуе царкву за пазіцыю па абортах і гомасэксуалах

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte