|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Беларусь » 6 лютага а 1641 Ідэя ператварыць мінскі мікрараён Шабаны ў гей-квартал шырыцца![]() Задума правесці эксперымент над сталічным мікрараёнам Шабаны два тыдні таму была абмеркавана на працоўнай групе па планаванні мерапрыемстваў праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Актывісты разглядалі магчымасць на працягу 3-5 год рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў у мікрараёне Шабаны, накіраваных на стварэнне талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці ў асобна ўзятым мікрараёне. Публічная акцыя Мінскага гей-прайда 2011 прайшла менавіта ў гэтым мікрараёне, ад пачатку 2012 года штаб-кватэра праваабарончага ЛГБТ-праекта “ГейБеларусь” таксама месціцца ў мікрараёне Шабаны, у гэтай частцы горада маюць ці здымаюць кватэры дзясяткі адкрытых геяў і лесбіянак. А тут яшчэ і ўдзельнікі першага мінскага архітэктурнага форуму прадставілі сваё бачанне таго, як мусіць выглядаць беларуская сталіца ў недалёкай будучыні. Іх горад мала падобны да цяперашняга: заводы ператварыліся ў арт-аб’екты, на Свіслачы займаюцца ўрбан-фішынгам, на цэнтральных вуліцах створаныя ўсе ўмовы для ланчу, а ў Шабанах праходзяць фэсты кшталту заходніх Прайд-карнавалаў.
Адзін з самых цікавых праектаў прапанавала група на чале з Міхаілам Сцяпурам, паведамляе сайт “Будзьма беларусамі!". Ён зваўся “Гарадскія вёскі як альтэрнатыва гарадскому цэнтру”. Праектавальнікі паспрабавалі перанесці частку функцый цэнтра Мінска на перыферыю, каб зрабіць жыццё там больш насычаным. Дзеля гэтага яны прапанавалі зрабіць так, каб мікрараёны не былі падобнымі адзін да аднаго.
“Вы толькі ўявіце, я працую ў бізнэс-парку, які патанае ў зеляніне, на працу дабіраюся пехам праз зялёную зону, у абед адпачываю ў паркавай зоне для адпачынку, дзе ёсць вай-фай”, — дзеліцца сваімі ўяўленнямі Міхаіл Сцяпура, а потым скіроўвае ўвагу публікі на раён Шабаны. Праз 10 гадоў архітэктару ён уяўляецца так: “Наш горад зрабіўся постіндустрыяльным, прадпрыемствы пераехалі за яго межы, а завадскія карпусы апусцелі, там цяпер музеі і галерэі. У наш раён прыязджаюць замежнікі, і жыццё там віруе так, што ніхто не думае ехаць у цэнтр горада. У Шабанах праводзіцца нямала цікавых мерапрыемстваў і фэстаў”, — заканчвае пад воплескі Міхась.
Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЗапрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012 УВАГА! Сёння апошні дзень прыёма заявак на ўдзел у КиївПрайд2012 "ГейБеларусь" отправляет сердца любви организаторам Балтийского Прайда 2012 в Риге В Токио на шествие гей-парада вышло около 2500 тысячи человек (фото и видео) Организаторы "КиевПрайда2012" обратились к Президенту Украины Парад Равенства пройдёт в Варшаве 2 июня. Среди организаторов - беларус Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахАдукацыяй і асветай па гамафобіі! Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012 "Правый Альянс" сообщил, что не нападал на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012 "Трэба змагацца з безадказнасцю - экалагічнай і сэксуальнай" Лидеры молодёжных организаций Европы посетили штаб-квартиру "ГейБеларуси" в Минске Фото на Telegraf.By: Молниеносный флеш-моб от белорусских лесби и геев У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі |