31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Мінская Рэзалюцыя аб правах ЛГБТ

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Жывы Журнал Сяргея Андросенкі

 

Ідзе праца над даследаваннем па дыскрымінацыі сэксуальных і гендарных меншасцяў у Беларусі ў 2007-2009 гадах

Ідзе праца над даследаваннем па дыскрымінацыі сэксуальных і гендарных меншасцяў у Беларусі ў 2007-2009 гадах

Навіны. Беларусь.
11 студзеня а 2237.
ГейБеларусь.

Маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў у Беларусі ў 2007-2009 гадах - гэта першае ў гісторыі нашай краіны спецыялізаванае комплекснае даследаванне прававога становішча сэксуальных меншасцяў. Ажыццяўляе працу над маніторынгам Грамадская ініцыятыва «Праваабарончы праект «ГейБеларусь» пры ўдзеле Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендарнае раўнапраўе.

Мэта праекта - інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра рэальную практыку парушэння правоў геяў, лесбіянак і транссэксуалаў у Беларусі, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па пераадоленні перашкод рэальнаму карыстанню правамі чалавека беларускімі гомасэксуаламі і транссэксуаламі. Распрацоўка рэкамендацый для органаў улады Рэспублікі Беларусь, беларускіх грамадскіх аб'яднанняў пра меры, неабходныя для зніжэння ўзроўня гамафобіі і падвышэння эфектыўнасці дзяржаўных гарантый выканання правоў і свабод грамадзян незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.

Пераважная большасць выпадкаў дыскрымінацыі геяў, лесбіянак і транссэксуалаў у Беларусі застаюцца, нажаль, невядомымі. Актывісты праваабарончага ЛГБТ-руху ў звязе з юрыстамі-праваабаронцамі паспрабуюць сабраць максімальную колькасць інфармацыі пра рэальную дыскрымінацыю асобна ўзятых людзей, а таксама даць ацэнку гэтым выпадкам. Прадугледжаны таксама аналіз беларускага заканадаўства і рэкамендацыі па ягоным ўдасканаленні.

Падчас маніторынгу парушэнняў правоў чалавека па прычыне сэксуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці за 2007-2009 гады, будуць сабраны рознапланавыя дадзеныя рэальных маштабаў і формаў дыскрымінацыі, праведзена экспертная ацэнка бягучай нарматыўнай базы на адпаведнасць міжнародным стандартам. Запланаваны аналіз рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на прадмет наяўнасці дыскрымінацыйных заклікаў і дэзінфармацыі адносна ЛГБТ.

У сакавіку 2010 даследаванне будзе апублікавана на беларускай мове, у канцы вясны плануецца выпусціць брашуру па-ангельску. У электронным выглядзе брашура таксама будзе даступная і на рускай мове.

Таксама арганізатары даследавання прапануюць у бліжэйшыя два месяца атрымаць бясплатную прафесійную юрыдычную кансультацыю па пытаннях дыскрымінацыі на аснове сэксуальнай ці гендарнай ідэнтычнасці ў розных сферах жыццядзейнасці. Па пытанні кансультацыі ў юрыстаў-праваабаронцаў звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 8630000 ці па э-пошце .

Калі Вы станавіліся ахвярай гвалту або дыскрымінацыі ці Вам вядомыя такія выпадкі, просім Вас распавесці пра гэта. Са свайго боку мы гарантуем ананімнасць крыніцы, якая падае інфармацыю. Факты і аналіз выпадкаў дыскрымінацыі дапаможа нам пераканаць грамадскасць у тым, што нельга проста адмахвацца ад праблемы дыскрымінацыі ў Беларусі, звязанай з сэксуальнай арыентацыяй ці гендарнай ідэнтычнасцю. Часта нам кажуць пра тое, што праблема дыскрымінацыі ЛГБТ надуманая, але мы ведаем, што гэта не так. Нам патрэбна Ваша дапамога, каб распавесці пра рэальны размах гамафобіі ў Беларусі.

Калі Вы хочаце аказаць сваю падтрымку даследванню і правядзенню маніторынга, паведамляйце аб гэтым па тэлефоне: +375 29 8630000 ці па э-пошце .

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 Беларусь у Грынвудаўскай энцыклапедыі ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце

 ПАСЕ перенесла принятие документов о запрете дискриминации сексменьшинств на апрель

 Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўнёс у Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе затрыманні гей-актывістаў

 Дочь президента Кубы потребовала от Коммунистической партии покончить с дискриминацией гомосексуалов

 Блогер Wadzik: «Я пратэстую! Я за підараў!»

 Милицейский произвол в отношении геев в Гродно

 В Москве пройдет историческая пресс-конференция «Российские звезды против дискриминации гей-сообщества»

 Чиновник добился закрытия московского гей-клуба «Душа и тело»

 В Сенегале подросток был обвинен властями в «противоестественных действиях»

 Гомофоб назначен на должность председателя Совета фонда Президента Республики Беларусь по поддержке культуры и искусства

 
 
Rating All.BY