Сёння 6 сьнежня
Навіны

Ігар Случак набраў у Гомелі 5%, але не прызнае вынікі выбараў

Ігар Случак набраў у Гомелі 5%, але не прызнае вынікі выбараў

Сп. Случак прыцягнуў увагу беларускай ЛГБТ-супольнасці тым, што адкрыта выступіў за легалізацыю партнёрстваў, у тым ліку для гомасэксуальных пар, асудзіў дыскрымінацыю ЛГБТ, не збаяўшыся пры гэтым згубіць прыхільнікаў і валанцёраў.

Ігар Случак, незалежны кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34, у інтэрвію радыё “Рацыя” заявіў наступнае: “Падлік быў нелігітымным і непразрыстым, таму мы не ведаем рэальных рэйтынгаў кандыдатаў. Пры фальсіфікаваных выбарах казаць, што хтосьці прайграў, а хтосьці перамог – гэта немагчыма. Таксама смешна казаць тое, што я набраў, скажам, 5 %, а мой апанент ад улады – 70%. Тыя лічбы, якія напісаныя, - гэта нахабства, якое не адпавядае рэчаіснасці”.

Ігар Случак пазіцыянаваў сябе як «першы кандыдат ад сацыяльных сетак», піша гомельскі дэмакратычны сайт «Сильные новости». Ігар Случак лічыць, што атрымаў у гэтай кампаніі каштоўны неабходны вопыт, прайшоў да канца ўсе этапы выбарчага працэсу. Экс-кандыдат нагадаў, што на Савецкай акрузе, на якой ён балатаваўся, кампаніяй «За справядлівыя выбары» вялося шчыльнае назіранне, вынікі якога кажуць аб беспрэцэдэнтным завышэнні яўкі выбаршчыкаў практычна ў два разы. А гэта гаворыць пра тое, што ўлада не мае такой падтрымкі выбаршчыкаў, таму вымушана ісці на фальсіфікацыі, якія роўныя крымінальнага злачынства.

Старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка быў даверанай асобай Ігара Случака.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Президент Израиля Шимон Перес поддержал однополые браки

Генеральный докладчик по правам ЛГБТ в ПАСЕ поддерживает участников и организаторов Минского Прайда 2013

Посты премьера и вице-премьера в новом правительстве Люксембурга займут открытые геи

Владимир Путин: "Мы не должны создавать ксенофобию по отношению к геям и лесбиянкам..."

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte