Сёння 6 сьнежня
Навіны

Каардынатар кампаніі "Справаводства па-беларуску!" Ігар Случак выступае за легалізацыю "партнёрстваў"

Каардынатар кампаніі

Аб гэтым стала вядома с сённяшняй “Камсамольскай Праўды для Беларусі”. Мы звязаліся са спадаром Случаком, каб пагутарыць аб падобнай магчымай навацыі ў беларускім Кодэксе аб шлюбе і сям’і і акутальнай сітуацыі.

Ігар Случак – малады палітык з Гомеля, які ў 2009 годзе распачаў грамадзянскую кампанію «Справаводства па-беларуску!», мэтай якой з’яўляецца перавод справаводства ў дзяржаўных установах і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, змяненне заканадаўства аб мовах і павышэнне статусу беларускай мовы ў Беларусі. Зараз вылучаецца незалежным кандыдатам у парламент Беларусі па Гомельскай Савецкай выбарчай акрузе.

Наколькі я ведаю, паняцце партнёрства існуе ўжо амаль ва ўсіх цывілізаваных еўрапейскіх краінах. Таксма ў гэтым накірунку ідзе заканадаўчая практыка ў абароне аднаполых партнёраў. Справа ў тым, што па сённяшняму беларускаму заканадаўству партнёрствы эканамічна і сацыяльна не абаронены”, - мяркуе сп. Случак.

Каардынатар кампаніі

Шмат сем'яў жыве ў партнёрстве, у так званым свабодным ці грамадзянскім шлюбе усё жыццё, мае дзяцей, але калі людзі з такіх саюзаў разыходзяцца, то яны амаль не абароненыя адзін ад аднаго, бо усе юрыдычныя працэдуры распаўсюджваюцца толькі на тых, хто знаходзіцца ў афіцыйным шлюбе.

Таму зараз шмат шлюбаў і столькі ж разводаў. Ці не палова дзяцей ў Беларусі нараджаюцца "па-залёту" і каб неяк абараніць будучага дзіцёнка бацькі ўступаюць у шлюб, які пасля ўсё роўна распадаецца.

Пры наяўнасці паняцця партнёрства неабходнасць у фіктыўных шлюбах знікне. Зменшыцца колькасць шлюбаў, але і ў шмат разоў зменшыцца колькасць разводаў. Як бы парадаксальна гэта не гучала, але ўвядзенне паняцця партнёрства будзе спрыяць папулярызацыі і большаму даверу да традыцыйных шлюбаў.

Што да партнёрства ў аднаполых сем'ях, то тут сітуацыя наогул складаная. Калі разнаполыя партнёры для абароны сваіх фінансавых і сацыяльных інтарэсаў могуць заключыць фіктыўны шлюб, то у аднаполых партнёраў такіх магчымасяў няма, бо па заканадаўству шлюб - гэта саюз мужчыны і жанчыны.

Такія партнёры абсалютна не абароненыя адзін ад аднаго ў выпадку, калі яны перастаюць жыць разам. І гэта ўсугубляецца яшчэ і тым, што беларускае грамадства вельмі гамафобнае, хоць адсотак гомасэксуалаў у нашай краіне не меньшы, чым і ў іншых еўрапейскіх краінах.

Да ўсяго я лічу, што нельга дыскрымінаваць людзей”, - паведаміў у інтэрвію GayBelarus.By Ігар Случак.

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" вітае падобныя прагрэсіўныя смелыя заявы ў абарону правоў ЛГБТ-супольнасці.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Президент Израиля Шимон Перес поддержал однополые браки

В Конституции Беларуси могли разрешить однополые браки еще в 90-х

В одном из племен североамериканских индейцев прошла первая гей-свадьба

Гавайи - 16-й штат, легализовавший однополые браки. Барак Обама счастлив за свою родину

Европейский Суд обязал Грецию разрешить регистрацию однополых гражданских союзов

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Иллинойс стал пятнадцатым штатом США, узаконившим однополые браки

Сенат Гавайев с легкостью одобрил законопроект о легализации однополых браков

Австралийская столица стала первой юрисдикцией в стране, узаконившей однополые браки

В Нью-Джерси начали заключаться однополые браки, а губернатор признал свое поражение

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte