Сёння 22 сакавіка
Навіны

Кацярына Пытлева: Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй

Кацярына Пытлева: Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй

Мы працягваем анансаваць найлепшыя матэрыялы новага рэсурсу для ЛГБТ, які з'явіўся ў байнэце тыдзень таму. Зараз прыцягваем вашу ўвагу да інтэрв'ю з вядомай у Беларусі асобай - Кацярынай Пытлевай. Кацярына распавядае ў інтэрв'ю "Make Out" пра свае мінулыя праекты, любімых людзей, лесбійскае і квір-жыццё, а таксама пра тое, што знаходзіцца ў гетэрасэксуальным шлюбе (оппа, дзевачкі!). Аб гэтым і іншым ніжэй.

MakeOut: Часам цябе прадстаўляюць як "былую ЛГБТ-актывістку". Ты сама сябе так вызначаеш?

Каця Пытлева: Насамрэч мяне ўжо нельга назваць ЛГБТ-актывісткай. Актывіст - гэта той, хто нешта робіць. Безумоўна, некаторую актыўнасць у гэтым плане я захавала: падымаю гэтыя тэмы ў працы - раблю інтэрв’ю, ініцыюю абмеркаванні. Спрабую ў добрым святле паказваць ЛГБТ. Але, безумоўна, я ўжо не такі актывіст, якім была, скажам, два гады таму. Я не ладжу мерапрыемстваў, акцый, не раздаю ўлётак, не падтрымліваю сайт. У гэтым плане так, я ўжо былая актывістка.

"Мой актывізм праходзіў перыядамі. Быў вялікі пяцігадовы перыяд, які пачаўся ў 1998-м, пасля я на некалькі гадоў амаль выпала з руху. Я сустракалася з людзьмі, вяла вечарыны, але гэтым усё і абмяжоўвалася. Вярнулася да актывізму ў 2009-м, калі з’явілася ініцыятыўная група "Лабрыс". Калі я сыходзіла, нам павінна было споўніцца 4 ці 5 гадоў. Так што я была актыўнай удзельніцай руху гадоў пяць, калі браць у суме, то дзесяць".

- Чаму ты вырашыла спыніць актыўную дзейнасць?

- Я зразумела, што людзі да гэтага не гатовыя. Напэўна, нават сама ЛГБТ-супольнасць не саспела. Так, ёсць асобныя персаналіі, якія займаюцца актывізмам, спрабуюць нешта развіваць, праводзіць, але чым далей, тым горай. Я працягваю назіраць за тым, што адбываецца, і бачу, што за апошнія два гады, пасля таго, як перастала існаваць мая арганізацыя, амаль усё загнулася.

- Раз на год гей-прайд праходзіць…

- Так, хіба што Сяргей Андросенка нешта робіць. Я заўсёды захаплялася Сашам Палуянам - ён, нягледзячы ні на што, працягвае гнуць сваю лінію. Але на той момант, калі я вырашыла сысці, я зразумела, што людзям гэта не патрэбна. У нас народ гатовы тусавацца, але не выходзіць змагацца за свае правы. Не гатовы нават на ўзроўні свайго асяроддзя працаваць і змяняць сваё жыццё. А ў такім разе навошта?

Так, я магу праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы, ладзіць трэнінгі, чым мы, уласна, і займаліся, ездзіць па гарадах; мы ўсё гэта рабілі, але, як паказала практыка, людзі лічаць за лепшае жыць сваім закрытым кулуарным жыццём, а калі гаворка ідзе пра нейкую актыўнасць, то хіба што схадзіць на вечарынку, патусавацца, кругавая парука і так далей.

Кацярына Пытлева: Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй

- З іншага боку, тое, што рабіла ты, было сапраўды запатрабаваным. "L-party" ў "Графіці" заўжды збіралі шмат людзей.

- Пра тое і гаворка.

Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй. Пайсці патусавацца, паглядзець - такіх шмат.

Але пра які "актывізм за барам" тут можна казаць? А выйсці нават на самую банальную акцыю з паветранымі шарыкамі, што мы ладзілі штогод, так званы rainbow-флэшмоб, ці на дзень маўчання, калі мы праходзілі з заклеенымі ратамі, гатовыя адзінкі.

Мне дагэтуль пішуць, просяць аднавіць жаночую вечарыну "L-party", з якой і пачалася нашая ініцыятыўная група. Але забаўляльныя мерапрыемствы як такія мне ладзіць нецікава. Я хацела, каб гэта вылілася ў нешта большае, у канкрэтныя дзеянні, арганізацыі, магчыма, змены ў заканадаўстве. Хацелася хаця б неяк кансалідаваць супольнасць. І так, на пэўны час людзі з’яўляліся, а пасля знікалі. У выніку актыўна нешта рабіла група з 5-10 чалавек.

Да таго ж, надакучылі гэтыя вечныя незразумелыя склокі ды інтрыгі сярод актывістаў. Вельмі цяжка часам было знайсці агульную мову, хаця, здавалася б, з гэтага і мусіць усё пачынацца, усе павінныя быць адно за аднаго. Мяне гэта здзіўляла. Тым больш што гэта не маё жыццё на дадзены момант - я шчаслівая, замужам, у гетэрасэксуальным шлюбе. У свой час я рабіла гэта дзеля блізкіх мне людзей, ды і сама ведаю, што гэта такое. Мне хацелася нешта змяніць, неяк дапамагчы, але калі людзям самім не трэба, то навошта?

- Чаму так адбываецца? Магчыма, прычына ў тым, што ў ЛГБТ ў Беларусі дагэтуль асноўная праблема менавіта ў банальнай сацыялізацыі - як і дзе знаёміцца і г.д.?

- Але для гэтага не патрэбная арганізацыя. Цяпер ёсць інтэрнэт, процьма кам’юніці - знайсці адно аднаго лёгка, а вось штосьці зрабіць складаней. Але ў нас, як і ў іншых краінах, нічога не адбываецца, бо людзі жывуць сённяшнім днём. Знайшоў, напрыклад, сабе спадарожніка ці нейкія часовыя сустрэчы, пасустракаліся, ад усіх хаваючыся, ці максімум адкрыўшыся родным, а пра будучыню не думаюць. А тыя, хто думае, або з’язджаюць, або вырашаюць праблемы ў прыватным парадку, самастойна.

- То бок можна сказаць, што ты проста расчаравалася?

- Так. Хаця менавіта расчараваннем я б гэта не называла. Я проста зразумела, што на дадзеным этапе гэта ўсё як сыпаць бісер…

- Марная праца?

- Вядома, пэўныя вынікі былі.

Мы дапамагалі людзям, выцягвалі з цяжкіх сітуацый, аднойчы адстойвалі дзяўчыну ў ВНУ, калі яе ледзьве не выключылі, дапамагалі парам, з трансгендарамі працавалі. А колькі моцных параў склалася!

На "L-party" хадзілі розныя дзяўчаты - і лесбіянкі, і бісэксуалкі, і тыя, хто проста цікавіцца, скажам так, шукае сябе. Гэта была вельмі разнамасная тусоўка. І ў бальшыні сваёй людзі знаходзілі агульную мову. Вельмі шмат добрых гісторый, усё было не дарэмна. Я гэта ведаю. Многія дзяўчаты змаглі прыняць сваю гомасэксуальнасць. І я лічу самым галоўным пазітыўным вынікам тое, што людзі знайшлі сваю кампанію, сваё месца ў жыцці, аднадумцаў. Я ведаю, што дагэтуль існуе суполка "L-party", людзі камунікуюць, збіраюцца. І гэта ўжо нядрэнна.

- Вечарынкі "L-party" былі збольшага адукацыйнымі. У нас была жывая музыка з жаночым вакалам. Яшчэ мы ладзілі розныя творчыя конкурсы, фотаконкурсы. Для кожнай вечарыны я рыхтавала відэасюжэты па гісторыі ЛГБТ, па самых яркіх персонах, творчых людзях. Кожная вечарына была з інфармацыйным зместам. Цяпер амаль усё гэта засталося ў сетцы, любы чалавек можа паглядзець. Таксама мы ладзілі бясплатныя кінамарафоны, дзе паказвалі фільмы на ЛГБТ-тэматыку".

Чытай цалкам на партнёрскім сайце Makeout.by ТУТА
 

Паводле Makeout.by

Аўтар артыкулу: Makeout.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"Пад коўдрай" с Дмитрием Дашкевичем - лидером "Молодого фронта"

В интернете выпущен британский фильм о борьбе ЛГБТ-активистов за свои права в России

Стилист Александр Киринюк: "Фрик - это не просто мой образ, это уже стиль жизни"

Правозащитник Вячеслав Бортник: "Советую ЛГБТ-активистам не отчаиваться, а идти дальше"

Эдвард Тарлецкий о ЛГБТ-активизме, политике, людях и причинах своего отъезда из Беларуси

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Олег Ерёмин: "Точка зрения большинства государственных чиновников местных исполкомов: наркоманы, проститутки и гомосексуалы - это отбросы общества"

"БелГазета" про Минский гей-прайд 2013: "Пора по парадам"

Як я зрабілася дзяўчынкай

Свобода самовыражения в фокусе Международного дня борьбы с гомофобией 2014

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte