31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Мінская Рэзалюцыя аб правах ЛГБТ

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Клуб 6_А

 

Каляровыя балёнікі супраць расізму і ксенафобіі

Каляровыя балёнікі супраць расізму і ксенафобіі

Навіны. Беларусь.
4 красавіка 2009 а 733.
Алег Грузьдзіловіч.

У Менску валянтэры Беларускага Хэльсынскага камітэту правялі акцыю супраць расізму і ксэнафобіі. Актывісты раздавалі мінакам рознакаляровыя надзіманыя балёнікі і нагадвалі пра роўнасьць правоў людзей розных рас і нацыянальнасьцяў.

Каардынатарка акцыі Валерыя Саўчанкава вучыцца на філёляга ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Яна валянтэрка Беларускага Хэльсынскага камітэту, змагаецца за роўнасьць людзей розных расаў і нацыянальнасьцяў. Валерыя кажа, што праблема бытавога расізму ўласьцівая і Беларусі.

“Прыкладам, у нас шмат кітайскіх студэнтаў, і мне даводзіцца чуць ад беларускіх студэнтаў, як іх “дасталі“ гэтыя кітайцы, куды б іх адправіць і гэтак далей. Да таго ж ёсьць выпадкі, калі кітайскіх студэнтаў зьбівалі, забіралі грошы проста з–за таго, што неславянскай зьнешнасьці. І вось удзельнікі гэтай інфармацыйнай акцыі хочуць прыцягнуць увагу да гэтай праблемы. Таму і выбраныя ў якасьці сымбалю рознакаляровыя балёнікі, кожны зь якіх мае права ўзьляцець у паветра”.

Карэспандэнт: “Як, на вашую думку, адрозьніваецца сытуацыя з расізмам у Беларусі ад замежных краін”.

Саўчанкава: “Была ў Нямеччыне. Там сярод простых людзей, якія ходзяць па вуліцах, я такога не заўважала. Але што да, прыкладам, Расеі, там гэта вельмі распаўсюджана. У Беларусі гэта, можа, менш прыкметна для людзей, але ад гэтага праблема не зьнікае”.

Карэспандэнт: “Ці ёсьць у вас тут сярод знаёмых, сяброў людзі зь іншым колерам скуры: чорныя, жоўтыя? Што яны кажуць пра расізм у Беларусі?”

Саўчанкава: “Ім, вядома, не падабаецца, калі іх успрымаюць так, што яны нібыта „дурнейшыя“ ці што нібыта „панаехалі тут“. Прыкладам, яны студэнты, тут вучацца, плацяць за вучобу грошы. Яне не прэтэндуюць, каб іх успрымалі неяк асабліва, нібыта больш разумныя, ды ставіліся неяк асабліва. Зусім не. Яны б хацелі роўнага стаўленьня зь іншымі. Але, на жаль, часта да іх ставяцца як да асаблівых і ня вельмі шануюць.”

Каляровыя балёнікі супраць расізму і ксенафобіі

Карэспандэнт: “Зь цягам часу ў Беларусь усё больш будзе прыяжджаць людзей з–за мяжы. На вашу думку, у які бок будзе мяняцца сытуацыя з расізмам?”

Саўчанкава: “Не магу сказаць, як будзе. Магу сказаць, як хацелася б, каб было. Найперш каб было агульнае разуменьне, што ўсе людзі, якія б яны ні былі розныя, — яны роўныя. Каб кожны беларус разумеў, што чалавек зь іншым колерам скуры ці валасоў мае тыя ж самыя правы”.

Акцыя валянтэраў БХК праходзіла ў Беларусі ў межах тыдня барацьбы з расізмам і ксэнафобіяй, які быў абвешчаны ААН, паведаміла Валерыя Саўчанкава.

Паводле Радыё Свабода

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд

 3 траўня — Марафон прысвечаны барацьбе з гамафобіяй

 У Мінску прайшоў «Дзень маўклівасці» (+фота)

 Пачаўся Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі

 Усе розныя — усе роўныя!

 У Разані арыштаваны ЛГБТ–актывісты за прапаганду гомасэксульнасці

 Беларускую кампанію супраць ксенафобіі разагнаў спецназ (+фота і візія)

 Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі

 Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе (+фота)

 Любовь свободна

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

 Фотасправаздача Насты Касцюк з прэзентацыі новага гей-лесбі часопіса «GAY»

 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота)

 Шведский министр примет участие в Балтийском гей-прайде в Вильнюсе

 «НАШАНІВА» рэкамендуе

 Гэй, часопіс G.A.Y.! (+фота і аўдыё)

 27 лютага ў Мінску прайшла прэзентацыя новага гей-лесбі часопіса «GAY» (+фота і часопіс)

 Общественный Совет по нравственности Беларуси считает «Rammstein» воплощением порока

 Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка

 «ГейБеларусь» 19 лютага прадстаўляе Беларускамоўную дыскатэку ў Мінску для ўсіх людзей

 Мінгарвыканкам гатовы разгледзець заяву на правядзенне гей-параду

 

InterPride

 
Rating All.BY