Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Канстанцін Баранаў: калі фундаментальныя правы будуць выконвацца, то ЛГБТ змогуць далей змагацца за свае інтарэсы

Канстанцін Баранаў: калі фундаментальныя правы будуць выконвацца, то ЛГБТ змогуць далей змагацца за свае інтарэсы

У мінулым месяцы “ГейБеларусь” стала калектыўным карэспандантам міжнароднай сеткі Моладзевага праваабарончага руху (МПР). Канстанцін Баранаў, праграмны каардынатар праваабарончага руху, наведаў беларускую сталіцу і ўчора завітаў да нас у госці.

Мы пагутарылі аб правах чалавека і стане іх выканання ў Беларусі, праблемах ЛГБТ-супольнасці і спробах іх вырашэння разам з МПР.

– У чым сутнасць Моладзевага праваабарончага руху?

– МПР – гэта міжнародная група, якая аб’ядноўвае актыўную моладзь з розных краін, што спрабуюць без гвалту і вандалізму змяніць навакольную рэчаіснасць, калі яна не адпавядае правам чалавека. Мы аб’ядноўваем намаганні удзельнікаў групы па канкрэтных праблемах і шукаем шляхі іх вырашэння, распрацоўваем сацыяльныя паслугі і праграммы па прававому навучанню і аказваем салідарныя дзеянні ў складаных выпадках. Яшчэ на пачатку фарміравання сеткі мы планавалі зрабіць яе менавіта міжнароднай, таму што некаторыя пытанні немагчыма вырашыць на ўзроўні адной страны, - яны павінны вырашацца на больш высокім узроўні.

Канстанцін Баранаў: калі фундаментальныя правы будуць выконвацца, то ЛГБТ змогуць далей змагацца за свае інтарэсы.

– У якіх напрамках вы працуеце?

– Мы вылучаем тры асноўных напрамка працы.

Па-першае, гэта адукацыя ў галіне правоў чалавека. Мы стварылі шматузроўневую міжнародную школу па правах чалавека і грамадзянскіх дзеяннях. Кожная са школ працуе ў сваёй галіне. Так, на прыклад, мы разглядаем пытанні са стыпендыяй, з адміністрацыяй універсітэтаў, пытанні наконт адлічэнняў па палітычных матывах, распавядаем пра грамадзянскую свабоду і абарону правоў моладзі. Праз гэтую школу прайшло ўжо больш за 1000 чалавек.

Па-другое, мы маем вялікую праграму, прысвечаную свабодзе меншасцяў, пад назвай “Гуманітарны антыфашызм”. Яна аказвае процідзеянне расізму і ксенафобіі. У асноўным менавіта ў гэтую праграму ўкладаецца наша супрацоўніцтва з ЛГБТ-групамі.

І трэці асноўны напрамак - гэта свабода асацыяцый, свабода сходаў, абарона актывістаў. Мы праводзім грамадскія кампаніі і акцыі, збіраем подпісы, знаходзім адвакатаў і адпраўляем лісты ў пракуратуру пры парушэнні правоў і спробах забароны дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў. У апошні час у Беларусі, Расіі і Украіне ўмовы працы грамадзянскіх арганізацый пачалі значна пагаршацца, таму зараз гэты кірунак мае асаблівую актуальнасць для нас і працягвае развівацца.

– Што вы робіце ў выпадках, калі дзяржструктуры не даюць дазволу на правядзенне грамадскіх акцый?

– Сапраўды, сёння дзяржструктуры робяць больш жорсткімі правілы правядзення мерапрыемстваў. Гэта для нас таксама складанасць і выклік. Аднак мы шукаем магчымасць знаходзіць розныя творчыя формы таго, як можна выказваць сваю пазіцыю. Таксама мы звяртаемся да свах уладаў праз міжнародныя асацыяцыі. У гэтых выпадках звычайна атрымліваецца дамагацца дазволу на правядзенне мерапрыемстваў.

– Як вы ставіцеся да правоў ЛГБТ?

– Правы ЛГБТ мы разглядаем у агульным кантэксце правоў чалавека. Гэта няправільна адносіць ЛГБТ або іншыя сацыяльныя групы да асобнай катэгорыі людзей, у якой павінны быць свае асабістые правы. Акрамя таго, нас хвалюе пытанне наяўнасці ксенафобіі і такіх небяспечных праяў, як гвалт на глебе нянавісці, мова варожасці да розных сацыяльных груп, у тым ліку і ў адносінах да ЛГБТ. Таксама важна, каб ЛГБТ нароўні з усімі грамадзянамі маглі карыстацца фундаментальнымі правамі, якія дазваляюць абараняць свае інтарэсы. Мы хочам, каб для сэксуальных меншасцяў быў адкрыты доступ да суду, была даступная свабода сходаў, свабода аб'яднанняў, свабода арганізацый, свабода выказвання меркаванняў, публікацыя пэўнай інфармацыі і яе распаўсюд. Калі гэтыя правы будуць выконвацца, то ЛГБТ змогуць далей змагацца за іншыя свае інтарэсы, якія звязаны з сямейным правам і іншымі правамі.

– Які сэнс для Моладзевага праваабарончага руху маюць ЛГБТ-арганізацыі?

– На нашу думку, у шматлікіх краінах пачалі пагаршацца правы ЛГБТ супольнасці. Гэта звязана з законамі аб забароне "гомасэксуальнай прапаганды", якія цяпер прымаюцца ў Расіі і Украіне, і ёсць асцярогі, што такія законы пачнуць прымацца ў Беларусі і суседніх краінах. Мы разважаем, як гэтай тэндэнцыі супрацьстаяць, і прымаем дзеянні супраць прыняцця гэтых законаў.

На дадзены момант мы разам з украінскімі калегамі ЛГБТ-руху распрацавалі кампанію пад назвай «Права на ідэнтычнасць». Яна носіць больш асветніцкі характар, чым адвакацыйны, але яна таксама звязана з тым, каб спрабаваць змяніць агульны фон абмежавання на свабоду выказвання ЛГБТ праз апеляцыю да традыцыйных каштоўнасцяў.

Для МПР важна, што да нас далучаюцца актыўныя ЛГБТ групы Беларусі. Такім чынам у нас з'явілася магчымасць распаўсюдзіць сваю кампанію і на тэрыторыі Беларусі. Мы запрашаем беларускіх актывістаў у нашы школы і спрабуем актывізаваць ўзаемадзеянне.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Молдавский парламент отменил запрет "гей-пропаганды"

Кипр ввел уголовную ответственность за возбуждение ненависти к ЛГБТ-гражданам

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

ЛГБТ-праваабаронцы сустрэліся з Амбасадарам Францыі ў Беларусі

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

В Москве похоронен гей-активист и правозащитник Алексей Давыдов

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

Главный герой сериала "Побег" признался в гомосексуальности и отказался от поездки в гомофобную Россию

ФИФА потребовала от России разъяснений в связи с законом о запрете гей-"пропаганды"

Ведущий конкурса Мисс Вселенная 2013 отказался ехать в Россию - протестует против унижения геев

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

Бойцов российского ОМОНа заинтересовала сексуальная ориентация участников международного "Восток Форума"

МОК получил гарантии неприменения закона о гей-пропаганде во время Олимпиады в Сочи

В России скинхеды объявили войну геям-подросткам. Подростков-геев унижали на камеру (видео)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte