Сёння 13 лістапада
Навіны

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

На сайце Кансерватыўна–Хрысціянскай Партыі Беларускі Народны Фронт з′явіўся наступны каментар адносна Славянскага гей–прайда, маніфестацыю якога, ў дзень фіналу Еўрабачання, разагнаў маскоўскі АМАП: «Гэты факцік як важную падзею смакавалі практычна ўсе СМІ сьвету, аргумэнтуючы пра “расейскую дэмакратыю”. Яны, аднак, не заўважылі дэталь, на якой засяродзіла ўвагу расейскае тэлебачаньне. Перад камэрамі буйным плянам засьвяціліся підэрасты “із Белоруссіі”, якія трымалі над сабой сьцяг РБ–БССР і Бел–Чырвона–Белы сьцяг. Зразумела, што гэбоўская кантора вырашыла прадоўжыць блюзьнерскую традыцыю “апазыцыянэраў” Скрабца і генэрала Фралова, якія выстаўлялі сьвяты нацыянальны Сьцяг побач з расейскім трыкалёрам і гукалі на пустой плошчы Бангалор за “вечную дружбу з Расеяй”. Гэтым разам гэбэ накіравала сваю публіку непасрэдна ў Маскву і пад яшчэ больш скандальным соўсам. Мэта садомскіх падонкаў (або тых, хто ўдаваў гомікаў) зразумелая: дыскрэдытацыя сьвятога нацыянальнага сымвалу, ганьба на наш народ. Дыскрэдытацыі сьвятыні вінцучкамі–лебедько для канторы відаць падалося мала». Пададзены словы ад нейкага Алеся Хадасевіча.

Паранаідальныя з′явы падобнага кшталту фіксаваліся за кансерватыўнай і гамафобнай апазіцыяй і раней, часта ананімна. Сяргей Андросенка, старшыня праекта ГейБеларусь: «Гэта вельмі добра, што ў КХП БНФ з′явілася нагода акрэсліць сваю пазіцыю адносна ЛГБТ. Да ўзгаданага Прайду гэтыя людзі былі абсалютна такімі гамафобамі, якімі застаюцца і пасля яго, але зараз мы ведаем аб гэтых людзях з іх словаў, а не мяркуем».

Таксама пазіцыя КХП БНФ — гэта і палітычная пазіцыя. Узгаданая партыя характэрная тым, што адмаўляе любыя магчымыя партнёрскія стасункі з Расіяй і рускімі і, зразумела, шчыльны саюз беларускіх і расійскіх і ЛГБТ–актывістаў не ўпісваецца ў падобныя межы.

Параіўшыся з праваабаронцамі, прадстаўнікамі апазіцыйных партый, а таксама паміж сабой, сябры праекта ГейБеларусь, удзельнікі Славянскага гей–прайда ў Маскве, вырашылі не пачынаць чыніць міліцэйскія і судовыя разборкі з КХП БНФ, а годна падрыхтаваць і правесці ў Мінску Славянскі гей–прайд 2010, які пройдзе пад антыгамафобнымі лозунгамі і стане вялікім выпрабаваннем беларусаў на талерантнасць.

Ад 9 чэрвеня КХП БНФ знаходзіцца ў беларускім Чорным спісе гамафобаў.

На фота "Нашай Нівы": штогод на Дзяды КХП БНФ арганізуе сваё шэсце да Курапатаў, месца, дзе сотні людзей былі закатаваны савецкімі ўладамі.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

Квир-фестиваль в Петербурге открылся нападением на ЛГБТ-активиста

Корреспондент "Советской Белоруссии" в ЕС: "Секс и много пропаганды"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

Камэнтары

артём | 9 чэрвеня 2009 [аўторак, 1423]

а что ожидать от них ещё?

Гомофоб | 10 чэрвеня 2009 [серада, 1652]

Давить вас нужно пока вы еще маленькие!

mapa rock | 14 чэрвеня 2009 [нядзеля, 2040]

кусачыя бешаныя сабакі гэтая апазыцыя. шкада, што не да еўрапейскіх каштоўнасцей прыходзім, а да неадэкватнасці і рассадніцства гамафобіі.

Гагарин | 8 ліпеня 2009 [серада, 2022]

а я бы вот вас всех так сказать псевдо борцов за свободу задовил!!свобода не может быть деферинцированной свобода для всех и одна.а вы просто подонки проклятые и гореть вам всем в Заду

Нацдэмавец | 6 чэрвеня 2011 [панядзелак, 1227]

Я б параіў кіраўніцтву "ГейБеларусь" устрымацца ад таго каб запісваць усіх падрад у свае чорныя спісы. Для вас еўрапейскія каштоўнасьці, гэта калі абаронены вашыя правы? Калі да вас ставяцца не лаяльна значыць гэта дрэнныя людзі?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte