Сёння 8 кастрычніка
Навіны

"Клуб 6_А" запрашае на калядныя і навагоднія вечарыны

Сябры! Нідзе вы не адчуеце сябе так у сваёй талерцы ў навагоднюю і калядныя ночы, як зробіце гэта ў "Клубе 6_А" разам з намі. Незалежна ад вашых асаблівасцяў. "Клуб 6_А", які 18 снежня адзначыў сваё 9-годдзе, што, безумоўна, кажа аб прызнанасці працы клуба, запрашае на святочныя дыскатэкі 30 і 31 снежня, а таксама 1, 2, 6, 7, 8 і 9 студзеня.

Таксама можна дадаць, што паводле рэйтынгаў беларускіх гей-сайтаў "Клуб 6_А" станавіўся Забавай года ГейБеларусі 2009, а таксама Клубам года 2010 па версіі сайта Gay.By.

У саму навагоднюю ноч клуб вырашыў даць магчымасць сабрацца як мага большаму колу сяброў і сябровак, таму ўваход будзе складаць па клубных улётках 20 тысяч, для ўсіх астатніх 25 тысяч беларускіх рублёў. У шоу-праграме: Санта Клаўс, Барбі, Алені і ўсе астатнія казачныя персанажы, які не пашкадуюць 20-25 тысяч, каб прыйсці ў клуб у гэтую ноч. :) Ласкава просім! :)

Даведкі па тэлефонах: +375 29 8602489; +375 29 8630000.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte