|
|
|
|
Сёння 3 верасьня
|
Навіны » Беларусь » 13 лістапада 2008 а 554 Кнігі КРАЎЗЭ і ЧЭН у продажы ў Менску![]() Вольга КРАЎЗЭ — паэт, легенда піцерскага андэграўнду 1980–1990–х гадоў, адна з самых прыкметных асобаў расейскай лесьбі–супольнасьці. Сучасьнікі па праве клічуць яе «лесьбійскай музай». «Ё–моё» — кніга вершаў, у якой сабрана лепшае з напісанага паэтам больш за за 30 гадоў творчасьці... Калі яна ўстае на сцэне перад мікрафонам, уся напружаная, як струна на яе гітары… — гэтая фігура падаецца амаль што лесьбійскім амурам зь гітарай замест лука, і вось–вось паляцяць прама ў сэрца серабрыстыя стрэлы, якія сарваліся са струн. Аб яе вершах немагчыма гаварыць іншай мовай, акрамя як мовай паэзіі, большасьці з нас недаступнай. Таму лёгка моўчкі ўслухвацца, суперажываць, падпарадкоўвацца яе неверагоднаму майстэрству, якое доўгі час хавалася. І цяжка ад яго адарвацца… Сьвятлана СУРГАНАВА пра кнігу Марыны ЧЭН «В этом городе фонарей»: «Калі вы адважыцеся купіць гэтую кнігу і прачытаць яе, ваш побыт ужо ня будзе ранейшым, ну, як мінімум, яна зьменіць вашыя адносіны да некаторых бакоў жыцьця, нават да тых, да якіх вы ня разу не датыкаліся… У гэтай кнізе няма забароненых тэмаў, у ёй няма межаў і прадузятасьцяў, таму, што ўсё, што ў ёй — плён перажываньняў глыбокіх і моцных пачуцьцяў, плён каханьня…» У зборнік увайшлі проза, лісты, вершы, інтэрвію, а таксама фатаграфіі, якія распавядаюць пра сяброўства і супрацоўніцтва паэта Марыны ЧЭН са Сьвятланай СУРГАНАВА. Вольга КРАЎЗЭ, «Ё–моё», Br 15000 Марына ЧЭН, «В этом городе фонарей», Br 15000 Продаж кніг — гэта некамэрцыйны праэкт, усе кнігі прадаюцца па кошце, па якім былі набытыя ў аўтараў, падчас іх прыезду ў Менск. Кошт адной кнігі з асабістым подпісам аўтара — 15 тысячаў беларускіх рублёў. Даведкі: +375 29 8630000. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцы5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Беларусь у Грынвудаўскай энцыклапедыі ЛГБТ пытанняў па ўсім свеце Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота) Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени» Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы Беларускія літаратары зняліся галяком на каляндар (+фота) Справаздача з прэзентацыі календара з аголенымі літаратарамі ад Generation.by Беларускія літаратары распрануцца для календара ў квір–клубе Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахМіс Дзіва Беларусь пройдзе ў 2011 годзе Победительница Мисс Дивы Беларусь 2009 Лика Миловски спела дуэтом с Лолитой Милявской «Мисс Дива Беларусь 2009» - Лика Миловски (фото с вечеринки) Пачалася падрыхтоўка Шостага беларускага травесці–конкурса «Miss Dziva–2009» Сумеснае Паседжанне праектаў ГейБеларусь і ГейРасія прайшло ў Мінску Марына ЧЭН і Вольга КРАЎЗЭ выступілі ў Менску (+фота й візія) |
Камэнтары
Асабіста я сабе дзьве набыў.
Хапуга. І не пашкадаваў
я пакуль адну) але з наступная з.п. набуду и другую) не зубуць мне адкласци Краузэ