Сёння 22 сакавіка
Навіны

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Комікс-праект

13 і 14 красавіка ў Мінску ў ДК "La Mora" пройдзе майстар-клас па стварэнню коміксаў. Арганізатарам мерапрыемства выступае комікс-праект “Рэспект” пры падтрымцы Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху ў Беларусі (МПР Беларусь).

Пад час сустрэчы Вы пазнаёміцеся з гісторыяй узнікнення коміксаў, паспрабуеце іх ствараць самастойна, а таксама Вам прапануюць паглядзець і абмеркаваць фільм. На прыканцы праграмы Вы зможаце паўдзельнічаць у выставе коміксаў.

У майстар-класе прымуць удзел Насця Галашына (каардынатарка і трэнерка праекта «Рэспект» у Расіі) і Аляксей Іорш (адзін з першых каміксістаў Расіі, стваральнік першай у Расіі комікс-студыі «КІМ» і аўтар "Рэспэкту").

“Усім нам кожны дзень даводзіцца сутыкацца з людзьмі іншай культуры, рэлігіі, традыцый і г.д, - значыцца ў манефесце “Рэспекта”. – Аднак, на жаль, культура міжнацыянальных зносін не нараджаецца сама па сабе. Калі нічога не рабіць, то ўспыхваюць крывавыя канфлікты на нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай глебе”.

З гэтай нагоды комікс-праект “Рэспект” вырашыў сабраць групу крэатыўных людзей з розных краін, “каб разам падумаць, падыскутаваць і намаляваць графічныя гісторыі на гэтую тэму”.

На погляд рэспектаўцаў, з дапамогай павагі, якую яны выказваюць праз маляваныя гісторыі, можна дамагчыся пазітыўных зменаў у грамадстве, што датычацца роўнага стаўлення да меншасцяў.

Сілавыя структуры лічаць, што нацыянальнае пытанне можна вырашыць танкамі. Нацыяналісты лічаць, што трэба выбраць адну, «правільную» нацыю, а астатнія - знішчыць. Канцэпцыя талерантнасці здаецца нам занадта расплывістай. Мабыць, пара стварыць новую канцэпцыю?.. РЭСПЕКТ (павага) - можа быць адным з ключавых паняццяў у гэтым складаным пытанні”, - лічаць прыхільнікі комікс-праекта.

Майстар-клас адбудзецца па адрасе ДК "La Mora", Шчорса, 2-я вул., д. 7а

Для ўдзелу абавязкова папярэдняя рэгістрацыя (да 11.04.13 г. уключна).

Больш даведацца аб праекце «Рэспект - коміксы за рэспект і уважуху» можна на сайце.

Па ўсіх пытаннях і прапановах пішыце на: respect.belarus@gmail.com, https://vk.com/event52032386

Комікс-праект
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Конкурс фотаздымкаў на тэму вобразаў рэпрэсіяў і свабоды

Гомельчане не поняли скандальный спектакль Романа Виктюка (видео)

Оргкомитет "Евровидения" потребовал, чтобы Россия отчиталась о безопасности ЛГБТ в стране

UD@F: LG выкупит БТ и создаст ЛГБТ-телеканал

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Альпинист покорит семь высочайших вершин мира ради ЛГБТ-благотворительности

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte